ПАЭЗІЯ, ШТО ГУЧЫЦЬ НА РОЗНЫХ МОВАХ. ПЕРАМАГАЕМ У ОМСКУ

  • Печать

Міжнародны конкурс "Who Will Believe My Verse in Time to Come..." на найлепшы паэтычны пераклад аўтэнтычнага верша англамоўнага аўтара прайшоў у Омскай акадэміі МУС Расіі. Удзельнікам прапанавалі перакласці на рускую мову верш "Ideals" ("Ідэалы") амерыканскай паэткі Хелен Райс. Заданне зацікавіла курсантаў Магілёўскага інстытута МУС: свае варыянты паэтычнага перакладу ў Омск накіравалі 15 навучэнцаў 1-2 курсаў.

IMG 4743-800x600 IMG 4735-800x600 IMG 4770-800x600

Сярод усіх работ з Беларусі міжнароднае журы асабліва адзначыла пераклад на рускую мову другакурсніцы Дзіяны Баркавец (кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў). У яе – дыплом за 2 месца, у астатніх прадстаўнікоў інстытута – сертыфікаты ўдзельнікаў і незвычайны літаратурны вопыт.

Перамога ў літаратурным конкурсе для Дыяны стала не першай. У 2021 годзе яна перамагла на Міжнародным творчым відэаконкурсе "Вершы Тукая на мовах народаў свету" (Казанскі юрыдычны інстутут МУС Расіі). А гэтай вясной стала другой на Міжнародных конкурсах аратарскага майстэрства "Цыцэроній-2022" (Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь) і "Мастацтва пакараць розумы" (Уральскі юрыдычны інстытут МУС Расіі).

DSC02883 DSC02875

Па выніках мерапрыемства ў Омскай акадэміі МУС Расіі прайшоў міжнародны семінар, на якім дэкламаваліся працы пераможцаў конкурсу.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Кірыла МАРЖАНАВА