«КРЫМІНАЛІСТЫКА» ПЛЮС «РЫТОРЫКА»: ЛЕКЦЫЯ Ў НОВЫМ ФАРМАЦЕ

  • Печать

Лекцыя на тэму «Тактыка допыту і вочнай стаўкі» на трэцім курсе факультэта міліцыі ўпершыню прайшла ў форме бінарных заняткаў. Ідэю інтэграцыі вучэбных прадметаў і раскрыцця міжпрадметных сувязей у інстытуце рэалізавалі кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Ад першых – дысцыпліна «Крыміналістыка», ад другіх – «Рыторыка», якую курсанты вывучалі раней. Асноўная ідэя заняткаў – паказаць навучэнцам сувязь розных, на першы погляд, дысцыплін, абагульніць и сістэматызаваць набытыя веды, сфарміраваць цэласнае ўспрыняцце сваіх прафесійных кампетэнцый.

IMG 0401 IMG 0432 IMG 0446

У падрыхтоўцы і правядзенні лекцыі былі задзейнічаны два выкладчыкі розных кафедр: дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Людміла Яўдохава і начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін маёр міліцыі Сяргей Венідзіктаў. Падчас лекцыі кожны педагог правёў сваю частку навучальных заняткаў аўтаномна. Асноўныя пытанні лекцыі, прадугледжаныя вучэбнай праграмай, раскрыла дацэнт Людміла Яўдохава, а ў працэсе вывучэння пытання «Агульныя палажэнні падрыхтоўкі і правядзення допыту» Сяргей Венідзіктаў раскрыў камунікатыўны аспект праблемы. Акцэнты былі зроблены на тыповых памылках супрацоўнікаў у зносінах з некарэктнымі суразмоўцамі і на базавых спосабах пераадолення камунікатыўных бар'ераў. Асаблівасці трактоўкі паводзін суразмоўцы праз невярбальныя праявы разабралі на актуальных прыкладах, разам з курсантамі прааналізаваўшы відэафрагменты.

IMG 0405 IMG 0426


Лекцыйныя заняткі такога фармату дазваляюць павысіць матывацыю ў навучэнцаў, сфарміраваць цікавасць да прафесіі, накіраваць самастойную працу курсантаў. Падобную практыку кафедры вырашылі замацаваць у навучальным працэсе.

Па матэрыялах кафедр сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і крымінальнага працэсу і крыміналістыкі
Фота Варвары СЯРОВАЙ