АБ ЧЫМ МАРЫЦЬ САМЫ МАЛАДЫ БЯРЭЗІНСКІ ЎЧАСТКОВЫ ІНСПЕКТАР МІЛІЦЫІ?

  • Печать
1ab8f882c1a93d36a70373bf5bb9904b L


Пачынаў кадзетам

Сяргей вырас у Беразіно, захапіўся вайсковай службай. Падабалася яму не толькі прыгожая вайсковая форма і выпраўка, але і іх дакладны рытм жыцця, строгая дысцыпліна і гатоўнасць у любую хвіліну стаць у баявы строй.
Таму пакінуў сцены роднай гімназіі і стаў кадзетам кадзецкага вучылішча, – пачаў размову малады міліцыянер, – паскардзіцца на суровыя ўмовы навучання і выхавання я не магу, бо там я цалкам загартаваў свой характар, знайшоў верных сяброў і сябе праверыў.Ды і на што скардзіцца? Што ўставалі кожны дзень у 6 гадзін раніцы, жылі па дакладным раскладзе, увесь час падпарадкоўваліся загадам? Мне гэта было ў кайф, аднак там я канчаткова вырашыў – вайсковая служба мне не па душы. Так узнікла мара апрануць міліцэйскую форму і не менш дастойна стаяць на варце правапарадку грамадзян.
У кадзецкім вучылішчы юнак адвучыўся два гады. Там, акрамя школьнай праграмы, вывучалі асновы права, рабілі стаўку на страявую падрыхтоўку і выпрацоўку добрай фізічнай формы.
Чаму вырашыў паступаць ў Магілёўскі інстытут, а не ў Мінскую акадэмію МУС? –папярэдзіўшы мае пытанне працягваў размову міліцыянер, – Гэта было маё ўласнае рашэнне. Ды я аб сваім выбары ніколькі не шкадую.
Будучы курсантам, Сяргей праходзіў практыку ў Бярэзінскім РАУС і ўжо тады пераканаўся, што зрабіў правільны выбар.
Нават калі была магчымасць застацца ў Магілеве альбо пераехаць у які –небудзь іншы горад, – прызнаецца Сяргей, – я б напэўна не пагадзіўся, я добра ведаю і люблю свой горад. А без гэтага ніяк не стаць сапраўдным участковым інспектарам.

Першыя крокі з настаўнікам

Рабіць першыя крокі ўчарашняму курсанту дапамагае настаўнік, які замацаваны за кожным маладым супрацоўнікам у міліцыі. Яны, як ніхто, ведюць, як важна падтрымка вопытных пачынаючым "аніскіным". Сваім першым настаўнікам Сяргей называе часова выконваючага абавязкі начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі капітана міліцыі Вадзіма Сакава. Ён, дарэчы, таксама выпускнік Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь.
З настаўнікам мне, лічы, пашанцавала, – сцвярджае міліцыянер. – Ён падрабязна тлумачыць мне, як трэба паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, чаму любую праблему трэба вырашаць мірна, без канфліктаў. Праца з насельніцтвам – аснова работы міліцыі і яна мне па душы. Участковы павінен ведаць кожнага жыхара на сваім участку, каб пры неабходнасці папярэдзіць альбо дапамагчы ў бядзе. А гэта трэба пры любым раскладзе рабіць па-чалавечы.
Участковыя інспектары міліцыі пастаянна на перадавой правапарадку, а тут, як вядома, бура эмоцый і страсцей. Таму, акрамя камунікабельнасці і ведання псіхалогіі, не лішнімі будуць яшчэ эмацыянальная ўстойлівасць, вытрымка і назіральнасць.

Марыць самастойна правесці праверку матэрыялу

У зоне адказнасці маладога ўчастковага міліцыі будуць жыхары прыватнага сектара горада, пачынаючы з вуліцы Мінскай. Праўда, мець зносіны давядзецца яму з няпростым кантынгентам – асобамі, схільнымі да ўжывання алкаголю і ўчынення правапарушэнняў. Таму рэдкі працоўны дзень абыходзіцца без фактаў крадзяжу, хуліганстваў і суседскіх сварак.
Тут разабрацца бывае даволі цяжка, а не тое, што дапамагчы ў складанай сітуацыі, – шчыра прызнаецца міліцыянер. – А так хочацца, каб людзі жылі ў згодзе і павазе адзін да аднаго.
Дзеля гэтага Сяргей гатовы забыцца пра свой ненармаваны рабочы дзень, які ставіць пад пагрозу яго рэгулярныя трэніроўкі ў трэнажорнай зале. Куды больш ён хоча, каб яму ў рэшце рэшт даручылі самастойна правесці матэрыял праверкі.
Для мяне галоўнае пытанне – хутчэй ўліцца ў міліцэйскую працу, гаворыць лейтэнант, – Тут маім верным памочнікам стаў наш дружны калектыў. Ніхто не адмаўляе мне ў дапамозе, бо патрэбны правапарадак – наша агульная справа. Падтрымліваюць мяне не толькі калегі, але і бацькі, малодшы брацік і дзяўчына. Усе яны пераконваюць мяне, што я зрабіў правільны выбар, апрануўшы міліцэйскую форму.


Па інфармацыі сайта Бярэзінскай панарамы