ЛАГІЧНА, ДОКАЗНА І БЕЗ ПАМЫЛАК: КОНКУРС КРАСАМОЎСТВА

  • Печать
Конкурс аратарскага майстэрства для курсантаў 2 курса стаў фінальным этапам вывучэння дысцыпліны "Рыторыка". На працягу семестра вучыліся выступаць публічна, карэктна спрачацца, пераконваць словам, а таксама пазбаўляліся ад праблем з пісьмовай мовай. Адборачны этап прайшоў у кожным узводзе падчас аўдыторных заняткаў, а ў фінал трапілі 9 найлепшых курсантаў.
DSC00025
DSC00033

Конкурсныя іспыты складаліся з трох этапаў. Спачатку кожны курсант павінен быў выступіць з кароткай прамовай вольнага зместу. Уразіў творчы падыход, што прадэманстравалі навучэнцы ўжо на этапе выбару тэмы: гучалі гісторыі пра жыццё інтравертаў, вялікія страхі чалавецтва, паўсядзённыя рэчы, а таксама парады – як не заснуць на лекцыі. Другім этапам стала мадэліраванне судовага працэсу: курсанты выступалі ў ролі пракурора альбо адваката. Трэці этап конкурсу для ўдзельнікаў стаў сюрпрызам, бо давялося літаральна за хвіліну прыдумаць выступленне пра нечаканы прадмет, які кожны атрымаў ад журы. Стары тэлефонны апарат, мініяцюрная кніга вершаў, антысэптык, часопіс, скакалка, пагоны і іншыя рэчы дапамаглі курсантам паказаць, што ўдала выступіць можна на любую тэму.

DSC000451 DSC09987

Журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі кафедр сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі, а таксама курсант 4 курса Дзмітрый Якаўчык, ацэньвала не толькі самі выступленні, але і рэакцыю аўдыторыі на іх. Па выніках конкурсу найлепшымі аратарамі сталі Алякандра Ярокава (24 узвод), Аляксандр Макаранка (23 узвод), Анастасія Касяк (24 узвод) і Ігар Васілеўскі (25 узвод). Добрае валоданне вуснай мовай паказалі таксама Уладзіслаў Касачоў (21 узвод), Іван Трафіменка (25 узвод), Ягор Васільеў (22 узвод), Уледзімір Зімін (21 узвод) і Юрый Шафераў (22 узвод). Набытыя навыкі і вопыт спатрэбяцца курсантам не толькі на заліку па "Рыторыцы": у наступным семестры давядзецца вывучаць дысцыпліну "Крымінальны працэс", а уменне валодаць словам не будзе лішнім на працягу ўсёй службы.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін