ПРАВААХОЎНІКІ Ў МЕДЫЯПРАСТОРЫ: ЛЕКЦЫІ АД ПРЭС-САКРАТАРА МІНІСТЭРСТВА

  • Печать

У межах заняткаў па дысцыпліне "Інтэрнэт-камунікацыя ў дзейнасці органаў унутраных спраў" лекцыю для курсантаў 2 курса факультэта міліцыі прачытала начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС палкоўнік міліцыі Наталля Сахарчук. Тэма заняткаў – "Органы ўнутраных спраў у камунікацыйнай інтэрнэт-прасторы" – максімальна набліжана да практычных задач, якія вырашае прэс-служба Міністэрства. І ў той жа час – цікавая для курсантаў, якія ў сваім узросце адносяцца да самых актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў.

DSC01989 DSC01991 DSC02151

У сваім выступленні Наталля Сахарчук пазнаёміла курсантаў з актуальнымі праектамі Міністэрства, што рэалізуюцца ў Інтэрнэце, закранула пытанні фарміравання іміджу і рэпутацыі супрацоўнікаў міліцыі, раскрыла механізм узаемадзення МУС з інтэрнэт-ресурсамі. Курсанты з цікавасцю даведаліся, як службовая інфармацыя становіцца навіной, цікавай для сродкаў масавай інформацыі, як змагаюцца з дэструктыўнай інфармацыяй і як нараджаюцца ідэі для рэйтынгавых інтэрнэт-праектаў.

Наталля Міхайлаўна прапанавала курсантам і невялікі майстар-клас: як паводзіць сябе з журналістамі і з грамадзянамі, калі ажыццяўляюцца відэаздымкі. Потым – адказала на пытанні.

Слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў чакала лекцыя па дысцыпліне "Сувязі з грамадскасцю ў дзейнасці органаў унутраных спраў". Наталля Сахарчук прапанавала свой погляд на тэму "Арганізацыя і правядзенне кампаній па сувязях з грамадскасцю ў дзейнасці органаў унутраных спраў". Слухачы з усёй краіны атрымалі магчымасць у рэжыме рэальнага часу задаць пытанні і выказаць сваё бачанне сітуацыі ў інфармацыйным полі. У прыватнасці, цікавіла праца Міністэрства ва ўмовах канфліктаў, праблемы павышэння ўзроўню камунікацыйнай культуры супрацоўнікаў і іх інфармацыйнай абароненасці, праца Тэлеграм-каналаў.

IMG 6009 DSC02153

Прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў не першы раз наведвае інстытут, каб паўдзельнічаць у правядзенні заняткаў. Падобная практыка стала традыцыйнай, які і фота на памяць пасля лекцый.

Сяргей Венідзіктаў
Фота Кірыла Маржанава