НАЙЛЕПШЫЯ – У МУЛЬТЫМЕДЫЙНЫХ ПРЭЗЕНТАЦЫЯХ. ДЫПЛОМЫ З БАРНАУЛА

  • Печать

Конкурс мультымедыйных прэзентацый на замежных мовах "Ахова грамадскага парадку і забеспячэнне грамадскай бяспекі" для курсантаў юрыдычных інстытутаў і студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей Расіі і замежжа традыцыйна адбыўся ў Барнаульскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі. Да ўдзелу ў конкурсе запрасілі курсантаў і студэнтаў 1-2 курсаў. Пераможцаў вызначалі як у агульным заліку, так і ў асобных намінацыях.

Да ўдзелу ў конкурсе кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута падрыхтавала 11 курсантаў факультэта міліцыі. Іх працы на англійскай і нямецкай мовах у мультымедыйнай форме раскрылі розныя бакі дзейнасці беларускай міліцыі, яе гісторыі і сучаснасці. У выніку чацвёра магілёўцаў увайшлі ў лік пераможцаў, сямёра – атрымалі сертыфікаты ўдзельнікаў.

8a7oecqh -I XOtqOZ3iAGI Коваленок


Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны:
– курсант 2 курса Вадзім Тумель – у намінацыі "За актуальны гістарычны экскурс" (кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў);


– курсант 1 курса Ксенія Юркевіч – у намінацыі "За творчы падыход і арыгінальнасць" (кіраўнік – выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Уладзіслаў Балабанаў);


– курсант 1 курса Сяргей Наскавец – у намінацыі "За глыбіню адлюстравання праблемы" (кіраўнік – выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Ганна Шатава).


Дыпломам другой ступені ўзнагародзілі курсанта 1 курса Аліну Касцюкову (кіраўнік – выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Кацярына Лапо).


Для курсантаў удзел у такім конкурсе – не толькі нагода праявіць творчаць. Як адзначылі самі пераможцы, цяпер больш якаснымі і цікавымі стануць іх прэзентацыі, што нярэдка рыхтуюць да семінараў у інстытуце.