МОЎНАЯ КАМПЕТЭНТНАСЦЬ І ПРАКТЫКА-АРЫЕНТАВАНАЯ АДУКАЦЫЯ

  • Печать
 
У арганізаваным кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін завочным мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 даследчыкаў. Гэта навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты і курсанты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі (Хабараўск, Санкт-Пецярбург, Казань, Екацярынбург, Самара, Омск, Разань і інш.), Малдовы (Кішанёў). Тэматыка прадстаўленых на канферэнцыі даследаванняў закранае тэарэтычныя праблемы моўнай кампетэнтнасці ў працэсе міжкультурнай камунікацыі, online-камунікацыю і моўную кампетэнтнасць, моўную культуру ў прававой сістэме, практычныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнтнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і інш.
1 2

У межах мерапрыемства адбыліся сеансы відэасувязі з удзельнікамі канферэнцыі з Беларусі і Расіі. Так, дацэнт Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі Вольга Шунякова падзялілася вопытам інтэрактыўнага навучання і выкарыстання метадаў вучэбнага мадэліравання ў развіцці камунікатыўнай кампетэнтнасці курсантаў. Дацэнт Дзяржаўнага ўніверсітэта касмічнага прыборабудавання (Санкт-Пецярбург) Юлія Галкоўская распавяла, як выкарыстоўвае нейрасеткі ў вывучэнні замежнай мовы, а таксама разам са студэнтамі складае слоўнік сінонімаў, што могуць замяніць запазычаныя тэрміны.

Сваім вопытам выкладання моў з выкарыстаннем інтэрнэт-сервісаў падзяліліся з калегамі супрацоўнікі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута Ала Шубадзёрава, Кацярына Лапо і Уладзіслаў Балабанаў. А начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў запрасіў калег далучыцца да сумесных праектаў у межах тыдня рускай мовы, які неўзабаве плануецца правесці ў інстытуце.

Усе працы ўдзельнікаў канферэнцыі будуць апублікаваны ў выглядзе зборніка навуковых артыкулаў.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін