ГІСТАРЫЧНАЯ АЛІМПІЯДА – З НАВУКОВЫМ ПАДЫХОДАМ

  • Печать
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін арганізавала алімпіяду, каб паглыбіць веды курсантаў Магілёўскага інстытута МУС па гісторыі Беларусі і замежных краін, а таксама развіць навыкі працы з навуковай інфармацыяй.

Мэта мерапрыемства – паглыбленне ведаў курсантаў І курса па дысцыплінах «Гісторыя беларуская дзяржаўнасці», «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» і «Гісторыя дзяржавы і права замежных краін». Алімпіяда вырашае задачы фарміравання агульнай эрудыцыі, развіцця навыкаў працы з інфармацыяй, выхавання патрыятычных пачуццяў курсантаў.

Інтэграваная алімпіяда прайшла ў фармаце так званай «медыя-азбукі»: да малюнка трэба было падабраць адпаведнае паняцце, з'яву ці асобу ў межах дысцыплін. А падрыхтоўка курсантамі прэзентацый у межах конкурсу навукова-даследчых праектаў дала магчымасць сфарміраваць навыкі прадстаўлення вынікаў самастойнай даследчай дзейнасці.

1 3 2

Журы вызначыла пераможцаў прадметнай алімпіяды: імі сталі Павел Сігееў (дыплом І ступені), Уладзіслаў Парахневіч (дыплом ІІ ступені), Павел Шацікаў (дыплом ІІІ ступені).

Пераможцы конкурсу навуковых прэзентацый па гісторыі – Ілля Клімовіч (дыплом І ступені), Данііл Казакоў (дыплом ІІ ступені), Кірыл Патапенка (дыплом ІІІ ступені).

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін