АЛІМПІЯДА ПА ЗАМЕЖНЫХ МОВАХ: З АКЦЭНТАМ НА НАВУКОВУЮ ДЗЕЙНАСЦЬ

  • Печать

 Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін арганізавала алімпіяду па замежных мовах для курсантаў першага курса Магілёўскага інстытута МВД. Мэтай алімпіяды стала не толькі паглыбленне ведаў англійскай і нямецкай моў, але і развіццё навуковых кампетэнцый.
Мерапрыемства прайшло ў два этапы. На першым этапе курсантам было прапанавана даць адказы на тэставыя заданні па англійскай і нямецкай мовах, накіраваныя на праверку ўзроўню граматычных і лексічных ведаў. Другі этап быў цалкам звязаны з навукай. Курсанты мелі магчымасць выбраць навуковую тэму і падрыхтаваць артыкул да публікацыі, з прэзентацыяй на замежнай мове. Такім чынам, кожны курсант меў магчымасць прадэманстраваць не толькі веды па замежнай мове, але і свае здольнасці да навукі.

Журы вызначыла пераможцаў прадметнай алімпіяды: па англійскай мове імі сталі Руслана Бутоніна (дыплом І ступені), Кацярына Папіціч (дыплом ІІ ступені), дыплом ІІІ ступені атрымаў Іван Бяржанін. Па нямецкай мове дыпломы атрымалі Аліна Касцюкова (дыплом І ступені), Юлія Кавалева (дыплом ІІ ступені), Максім Лазаковіч (дыплом ІІІ ступені).
У конкурсе навуковых праектаў дыпломы першай ступені атрымалі Ілья Клімовіч з артыкулам на англійскай мове пра слэнг у сусветнавядомай камп'ютарнай гульні CS:GO і Аліна Касцюкова з артыкулам на нямецкай мове пра культурны кампанент у нямецкіх прыказках. Дыпломам другой ступені была ўзнагароджана Руслана Бутоніна за даследаванне ўплыву Стогадовай вайны на развіццё англійскай мовы, а дыплом трэцяй ступені быў уручаны Івану Бяржаніну за працу на англійскай мове па анамастыцы ў творы А. Сапкоўскага «Вядзьмар».

photo 2023-06-28 22-09-11