"РЫТОРЫКА" – З НОВЫМ ПАДРУЧНІКАМ

  • Печать

Выйшаў у свет падручнік па дысцыпліне "Рыторыка", падрыхтаваны кандыдатамі філалагічных навук, дацэнтамі Сяргеем Венідзіктавым (начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута) і Сяргеем Даніленкам (дацэнт кафедры юрыдычных дысцыплін БІП).

Падручнік атрымаў грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта трэцяе вучэбнае выданне па дысцыпліне "Рыторыка", падрыхтаванае на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: вучэбны дапаможнік выйшаў ў 2013 г. у выдавецтве "Издательский дом Гревцова". У 2019 г. у выдавецтве "РІВШ" пабачыла свет больш грунтоўнае выданне: падручнік "Рыторыка", які стаў першай вучэбнай распрацоўкай такога ўзроўню для інстытута.

59H0ThpDgIc vKgBTm2eeBM


Дысцыпліна "Рыторыка" вывучаецца ў інстытуце з 2010 года. Задача курса – навучыць курсантаў і слухачоў эфектыўнай моўнай камунікацыі ў розных сітуацыях службовага і побытавага характару. У падручніку разглядаюцца агульныя палажэнні рыторыкі ў дачыненні да юрыдычнай дзейнасці: прызначэнне рыторыкі і гісторыя судовага красамоўства, псіхалогія маўленчых зносін, лагічныя асновы юрыдычнай рыторыкі, праблема рацыянальнага і эмацыйнага, этычныя асновы маўлення юрыста.


Падручнік "Рыторыка" змяшчае асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне, метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай працы, планы семінарскіх заняткаў, тэмы паведамленняў і дакладаў, спіс рэкамендуемай літаратуры, пытанні для самакантролю і падрыхтоўкі да заліку, гласарый. У канцы выдання змешчаны узоры выдатных публічных выступленняў і тэкстаў для аналізу.
Падручнік адрасаваны курсантам і студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі па прававых спецыяльнасцях. Курсанты інстытута вучыцца па ім пачнуць у наступным семестры, калі ў раскладзе першакурснікаў з'явіцца дысцыпліна "Рыторыка".