АКТУАЛЬНЫЯ ПЫТАННІ ЮРЫДЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ

  • Печать

Міжнародная навукова-метадычная канферэнцыя "Актуальныя пытанні юрыдычнай адукацыі" прайшла 14 снежня 2023 года ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Адкрыў мерапрыемства намеснік Міністра ўнутраных спраў Дзмітрый Карзюк. Асноўнымі спікерамі таксама выступілі першы намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч, кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў Мінску Мар'яна Шчоткіна, старшыня ВАК Аляксандр Гучок, кіраўнік Рэспубліканскага савета рэктараў устаноў вышэйшай адукацыі рэктар БДУІР Вадзім Богуш, начальнік Акадэміі МУС Аляксандр Васільеў і Карагандзінскай акадэміі МУС Казахстана – Акынкалі Дарменаў.

photo 2023-12-15 16-46-14 photo 5465265023266968396 y photo 5465265023266968398 y


На канферэнцыі абмеркавалі аспекты падрыхтоўкі прафесійных кадраў для сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі, тэндэнцыі развіцця юрыдычнай адукацыі. Спецыялісты закранулі пытанні аптымізацыі метадаў навучання, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій.

Ад Магілёўскага інстытута МУС у канферэнцыі прынялі ўдзел супрацоўнікі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў і дацэнт Антон Ігнатовіч. Прадстаўнікі інстытута падзяліліся напрацоўкамі ў сферы ўкаранення сродкаў візуалізацыі вучэбнай інфармацыі, а таксама абагульнілі вопыт выкладання дысцыпліны "Рэлігіязнаўства". Матэрыялы канферэнцыі апублікаваны ў выглядзе зборніка і даступныя для азнаямлення ў электронным выглядзе.