Двайны поспех на «Цыцэроніі-2015»
- Подробности
- Обновлено 28.05.2015 11:24
- Опубликовано 25.05.2015 11:20
21-22 траўня 2015 г. дэлегацыя інстытута ў складзе намесніка начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін старшага лейтэнанта міліцыі Сяргея Венідзіктава і курсантаў факультэта міліцыі Ангеліны Наздрын-Платніцкай і Ігната Ціханіна прыняла ўдзел у XV Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства сярод моладзі «Цыцэроній-2015», які адбыўся ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.
У конкурсе бралі ўдзел студэнты і курсанты з 20 навучальных устаноў Беларусі і Расіі: гэта 55 канкурсантаў, якія сталі пераможцамі на абласных, гарадскіх і універсітэцкіх турах конкурсу. На «Цыцэроніі-2015» былі прадстаўлены вядучыя ВНУ Беларусі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Акадэмія МУС, Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Гомельскі дзяржуніверсітэт, Брэсцкі дзяржуніверсітэт, Магілёўскі дзяржуніверсітэт, Гомельскі камандна-інжынерны інстытут МНС, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, Беларускі дзяржаўны аграрна-тэхнічны ўніверсітэт і інш.), Расіі (Ніжагародская акадэмія МУС Расіі, Омская акадэмія МУС Расіі, Варонежскі інстытут МУС Расіі, Маскоўскі інстытут МУС Расіі, Пскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт МУС Расіі і інш.). Таксама ў конкурсе ўдзельнічалі замежныя студэнты, якія прадставілі Туркменістан, Кітай, Венесуэлу, Лівію, Нігерыю, Конга, Японію.
Намеснік начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Венідзіктаў С.В., які падрыхтаваў каманду інстытута да ўдзелу ў конкурсе, аргкамітэтам быў уключаны ў склад журы, у якое ўвайшлі спецыялісты ў галіне тэорыі мовы і маўленчай камунікацыі, навукоўцы, выкладчыкі, прадстаўнікі замежных дэлегацый.
Конкурсныя выпрабаванні «Цыцэронія-2015» уключалі ў сябе выступленні ўдзельнікаў на працягу трох хвілін па прапанаванай тэме («70 гадоў Вялікай Перамогі» або «Пра мяне, пра цябе, пра нас»). Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках першага конкурсу, павінны былі прадэманстраваць веданне нормаў і правілаў рускай мовы, а таксама ўменне выказвацца публічна ў нестандартных маўленчых сітуацыях.
Па выніках усіх конкурсных выпрабаванняў курсант Наздрын-Платніцкая Ангеліна Іванаўна заняла другое месца, што з'яўляецца лепшым паказчыкам сярод усіх удзельнікаў «Цыцэронія-2015», якія прадстаўлялі навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь. Курсант Ігнат Ціханін стаў лаўрэатам конкурсу і быў узнагароджаны дыпломам.
Журы адзначыла ўзровень камунікацыйнай падрыхтоўкі курсантаў, а таксама высокі прафесійны ўзровень відэа-прэзентацый, якімі суправаджаліся іх выступленні (прэзентацыі былі падрыхтаваны на базе лабараторыі навучальнага тэлебачання кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін).
Інфармацыя аб конкурсе размешчана на афіцыйным сайце Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, выйшла ў эфір рэспубліканскага тэлебачання і радыё, на працягу тыдня запланаваны выхад публікацый у шэрагу друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь і блізкага замежжа.
Контакты
Республика Беларусь 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. | |
Телефон: 8-0222 72-31-77 (дежурная часть) | |
Факс: 8-0222 72-31-77 | |
Режим работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00)
|
Здесь Вы можете записаться или оставить свое обращение
Курсы подготовки к централизованному тестированию
Курсы подготовки водителей категории "В"
Регистрация для участия в конференции на базе института
Учреждения образования
Академия МВД Республики Беларусь
Академия управления при Президенте Республики Беларусь
Барановичский государственный университет
Белорусский государственный технологический университет
Белорусский государственный университет культуры и искусств
Белорусский государственный экономический университет
Белорусская государственная академия авиации
Брестский государственный технический университет
Витебская государственная академия ветеринарной медицины
Витебский государственный университет имени П.М. Машерова
Гомельский государственный технический университет имени П.О. Сухого
Гродненский государственный аграрный университет
Гродненский государственный университет имени Янки Купалы
Мозырский государственный педагогический университет имени И.П. Шамякина
Полесский государственный университет
Университет Национальной академии наук Беларуси
Полезные ресурсы
Портал Президента Республики Беларусь
Белорусское телеграфное агентство
Детский правовой сайт mir.pravo.by
Министерство образования
Министерство внутренних дел
Национальный правовой интернет-портал
Республиканский институт высшей школы
Республиканский веб-сайт abiturient.by