Дэлегацыя Магілёўскага інстытута МУС у складзе начальніка інстытута генерал-маёра міліцыі Валерыя Палішчука, начальніка кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі падпалкоўніка міліцыі Юрыя Матвейчава і намесніка начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін старшага лейтэнанта міліцыі Сяргея Венідзіктава з 27 па 29 траўня 2015 г. знаходзілася з афіцыйным візітам ў Акадэміі Федэральнай службы выканання пакаранняў Расіі (г. Разань).
Падчас рабочай сустрэчы кіраўніцтва Акадэміі ФСВП Расіі з дэлегацыяй інстытута бакі абмеркавалі сучасны стан падрыхтоўкі спецыялістаў для праваахоўных органаў, а таксама перспектыўныя накірункі ўзаемадзеяння паміж навучальнымі ўстановамі. Начальнік Акадэміі ФСВП Расіі генерал-маёр унутранай службы Аляксандр Крымаў і начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук падзякавалі адзін аднаго за дзелавыя і сяброўскія адносіны, якія склаліся паміж установамі, і выказалі надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва. У межах сустрэчы адбылося ўзнагароджанне Валерыя Палішчука памятным медалём "80 гадоў Акадэміі ФСВП Расіі".
28 траўня начальнікам кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Юрыем Матвейчавым быў праведзены семінар па дысцыпліне «Крымінальны працэс» са слухачамі спецкурса Акадэміі ФСВП Расіі.
Намеснік начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў правёў рабочую сустрэчу з кіраўнікамі кафедр псіхалагічнага факультэта Акадэміі, падчас якой дасягнута дамоўленасць аб арганізацыі сумеснай навуковай канферэнцыі і аб калектыўнай падрыхтоўцы вучэбна-метадычных выданняў.
Дэлегацыя інстытута таксама азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай і вучэбна-метадычнай базай Акадэміі ФСВП Расіі, наведала вышэйшыя акадэмічныя курсы, факультэт кіравання і факультэт павышэння кваліфікацыі і першапачатковай падрыхтоўкі, агледзела абсталяваны сучаснай мультымедыйнай тэхнікай кабінет педагагічнага майстэрства, навучальны палігон "Спецыяліст-паліграфолаг", спартыўны комплекс, баявы стралковы апаратна-праграмны комплекс.
Фота прэс-службы Акадэміі ФСВП Расіі
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости