Снежнае надвор'е, якое ўсталявалася ў Беларусі ў апошні час, дадала клопатаў не толькі камунальным службам, але і звычайным грамадзянам. Усе, хто не абыякавы да таго, што адбываецца вакол, выйшлі змагацца са стыхіяй.
Курсанты Магілёўскага інстытута МУС таксама не засталіся ў баку ад капрызаў надвор'я. Так, яны прыбіраюць бліжэйшыя двары, падыходы да аптэк, прыпыначныя пункты. Таксама курсанты раздаюць мінакам памяткі з інфармацыяй пра бяспечныя паводзіны пры непагадзі.
Асаблівыя цяжкасці выпалі на долю адзінокіх пажылых граждан грамадзян. Курсанты Магiлеўскага інстытута МУС прыйшлі на дапамогу: прыбралі снег у дварах, расчысцілі дарожк і гэтак далей.
Напрыклад, пенсіянерка Аляксандра Дзмітрыеўна Агапкіна была прыемна здзіўлена візіту юных памочнікаў у міліцэйскай форме. Так як сваякі жанчыны жывуць на Сахаліне, то ёй прыемна любая ўвага.
-Я вельмі ўдзячна інстытуту МУС, што ніколі не забываюць, наведваюць, дапамагаюць. Сёння хлопцы не толькі прыбралі снег, але нават майго сабаку, які збег два дні таму назад, знайшлі і прывязалі на ланцуг.
Супрацоўнікі і курсанты Магілёўскага інстытута МУС, акрамя уборкі снегу, правялі час за душэўнай гутаркай з пенсіянеркай. У падзяку Аляксандра Дзмітрыеўна пажадала курсантам паспяхова здаць сесію і падаравала некалькі слоічкаў малінавага варэння.
-Агарод ёсць, ўраджай ёсць, раблю закаткі, а есці няма каму: дзеці далёка. Хай хоць хлопцы з'ядуць, мне ў радасць, ўспомняць бабулю добрым словам, - дадала Аляксандра Дзмітрыеўна.
-Заўсёды прыемна аказваць дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу, - падзяліўся ўражаннямі курсант першага курса радавы міліцыі Айвар Сіліцкі.- Гэта не толькі наш службовы абавязак, але і людскі.
Любоў ШУМIЛКА
фота аўтара
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости