Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магiлёўскага iнстытута МУС Сяргей Венідзіктаў прыняў удзел у І Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Медыяадукацыя" ("MEDIA"образование"), якая 29 лістапада ў online-рэжыме адбылася ў Чалябінскім дзяржаўным універсітэце. Мерапрыемства было арганізавана Асацыяцыяй спецыялістаў медыяадукацыі, Асацыяцыяй кінаадукацыі і медыяпедагогікі Расіі, вучэбна-навуковым цэнтрам медыяадукацыі факультэта журналістыкі Чалябінскага ўніверсітэта.
У межах online-сесіі канферэнцыі даследчыкі з Краснаярска, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Чалябінска, Мінска і іншых гарадоў Расіі і Беларусі абмеркавалі пытанні развіцця сучасных медыяадукацыйных тэхналогій, праблемы і перспектывы прафесійнай медыяадукацыі, тэхналагічныя асновы станаўлення інфармацыйнага грамадства і іншыя актуальныя пытанні. Даклад Сяргея Венідзіктава быў прысвечаны развіццю грамадзянскай медыяадукацыі ў межах Еўразійскага эканамічнага саюза. Замежных калег таксама зацікавіла практыка правядзення ў Магілёўскім інстытуце МУС міжнародных канферэнцый "Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы".
Па выніках работы канферэнцыі будзе выдадзены спецыяльны выпуск навуковага часопіса "Знак: праблемнае поле медыяадукацыі".
Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фото Любовi ШУМIЛКI
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости