29 лістапада ў цэнтры медыякамунікацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін адбыўся міжнародны навуковы online-семінар "Руская Праўда і яе ўплыў на права Маскоўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага: да 1000-годдзя Рускай Праўды".
Мерапрыемства было арганізавана кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС сумесна з кафедрай тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Варонежскага інстытута МУС Расіі. У семінары прымалі ўдзел прафесарска-выкладчыцкі склад, ад'юнкты, слухачы і курсанты навучальных устаноў.
Прафесар кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Віталь Выбарны выступіў з дакладам на тэму "Сям'я ў сістэме каштоўнасных арыентацый славянскіх народаў (па матэрыялах Рускай Праўды)". Выступленне старшага выкладчыка Валерыя Валжанкова было прысвечана ўплыву норм Рускай Праўды на змест прававых актаў Заходняй Русі (на прыкладзе Смаленскай гандлёвай праўды 1229 года).
Удзел у абмеркаванні пытанняў семінара прынялі курсанты факультэта міліцыі, якiя ўдзельнічаюць у працы навуковага гуртка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута.
Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фото Кiрыла МАРЖАНАВА
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости