Да конкурсу начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў падрыхтаваў курсантаў факультэта міліцыі Ангеліну Наздрын-Платніцкую і Вадзіма Зайцава. Удзел у "Цыцэроніі" прымалі амаль 50 студэнтаў і курсантаў з 22 вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі і Украіны, а таксама Азербайджана, Венесуэлы, Казахстана, Кітая, Нігерыі і Туркменістана. Сярод удзельнікаў – прадстаўнікі Беларускага дзяржуніверсітэта, Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскага дзяржуніверсітэта, Брэсцкага дзяржуніверсітэта, Універсітэта грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь і інш.
Конкурсныя выпрабаванні «Цыцэронія-2017» распачаліся з выступленняў па тэме «Падзеі, людзі і іх справы», прысвечанай 100-годдзю беларускай міліцыі. Удзельнікі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па выніках першага конкурсу, выходзілі ў фінал, дзе іх чакалі дэбаты. Абодва прадстаўнікі Магілёўскага інстытута МУС трапілі ў фінал, што стала найлепшым вынікам сярод усіх каманд-удзельніц конкурсу.
Па выніках усіх выпрабаванняў Ангеліна Ноздрын-Плотніцкая заняла трэцяе месца, Вадзім Зайцаў стаў лаўрэатам конкурсу. Журы адзначыла выключную камунікатыўную падрыхтоўку курсантаў, а таксама высокі прафесійны ўзровень відэапрэзентацый, якімі суправаджаліся іх выступленні.
Магілёўскі інстытут МУС у мерапрыемстве ўдзельнічаў у сёмы раз, заявіўшы максімальна дазволеную колькасць удзельнікаў. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў аргкамітэтам быў уключаны ў склад журы, у якое ўвайшлі спецыялісты ў галіне тэорыі мовы і маўленчых камунікацый, навукоўцы і выкладчыкі.
Камандны вынік, паказаны на "Цыцэроній-2017", дазволіў істотна палепшыць становішча Магілёўскага інстытута МУС у зводнай табліцы конкурсу 2001-2017 гг. Інстытут цяпер уваходзіць у лік трох лепшых навучальных устаноў па колькасці пераможцаў і прызёраў (нягледзячы на тое, што нашы курсанты ў конкурсе удзельнічаюць толькі з 2011 г.).
Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Фота Акадэміі МУС
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости