Russian Belarusian Chinese

                
 
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

 

МОГИЛЕВСКИЙ ИНСТИТУТ
МВД РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

НОВОСТИ

05
ОКТ
2017

Обновлено 05.10.2017 11:47
Автор: ОПРИиОС

У Магілёускім інстытуце МУС увага да пажылога чалавека цi ветэрана не слабее ніколі. Ветэраны - актыўныя удзельнікі самых важных мерапрыемстваў ведамаснай ВНУ, гэта нязменныя мудрыя настаўнікі для маладога пакалення, якія імкнуцца перадаць свой багаты вопыт i беражліва захоўваемыя традыцыі новаспечаным спецыялістам МУС.

Супрацоўнікі інстытута i курсанты факультэта міліцыі наведваюць i аказваюць дапамогу як ветэранам органаў унутраных спраў, так i пажылым людзям, якія маюць у гэтым патрэбу.

Так, на днях прадстаўнікі інстытута ў чарговы раз наведалі ветэранаў: па традыцыі пажадалі моцнага здароўя, дабрабыту i ад імя калектыву інстытута уручылі памятныя падарункі.

Прыемным сюрпрызам для пажылых людзей, якія знаходзяцца на лячэнні ва ўстанове аховы здароўя "Маглёўскі абласны шпіталь інвалідаў Айчыннай вайны", стала канцэртная праграма, падрыхтаваная клубам інстытута.

- Кожны чалавек мае патрэбу ў душэўных чалавечых зносінах, шчырым удзеле, подбадзерванне, - сказала загадчыца клуба інстытута Любоў Шаранкова. - Наведаць ветэранаў – на першы погляд дробязь, але ж так многа значыць для гэтых людзей. Мы арганiзавалі канцэрт з удзелам таленавітых супрацоўнікаў i курсантаў інстытута. Усе гэта стварыла выдатны настрой i падарыла yciм прысутным выключна станоўчыя эмоцыі.

За клопат i ўвагу у адрас калектыву інстытута ад старэйшага пакалення прагучалі словы падзякі i добрыя пажаданні.

Любоў ШУМІЛКА
Фота факультэта міліцыі, Уладзіслава ШЭБАШЭВА

Интернет-ресурсы