Напярэдадні Дня Перамогі ўрачысты мітынг, прысвечаны 73-годдзю Вялікай Перамогі, прайшоў ля помніка байцам батальена міліцыі капітана Канстанціна Ўладзімірава.
Кіраўніцтва ўпраўленняў, аддзелаў і службаў УУС, начальнікі ОУС Магілёўскага гарнізона, кіраўніцтва Магілёўскага інстытута МУС, абласнога кадэцкага вучылішча ўсклалі вянкі і кветкі да помніку.
![]() |
![]() |
Да ўдзельнікаў урачыстага мітынгу звярнуўся начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама палкоўнік міліцыі Ігар Шчарбачэня.
Пра цяжкія франтавыя гады і пра тое, што я давялося перажыць у вайну распавёў ветэран органаў унутраных спраў палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Мікалай Ільіч Ількевіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (партызан атрада брыгады імя Варашылава). Ен павіншаваў усіх з надыходзячым Днём Перамогі.
Менавіта яму начальнік УУС палкоўнік міліцыі Ігар Шчарбачэня першаму ўручыў нагрудны памятны знак «100 год магілеўскай міліцыі». Затым прайшла цырымонія ўзнагароджання, удзел у каторай прынялі начальнік Магілёўскага інстытута МУС генерал-маёр міліцыі Валерый Палішчук і першы намеснік старшыні рэспубліканскага Савета ветэранаў ОУС і ВВ генерал-маёр міліцыі Барыс Алданаў.
У завяршэнні мерапрыемства напярэдадні 100-гадовага юбілею Магілёўскай міліцыі УУС Магілеўшчыны была ўручана харугва з абліччам Бялыніцкай іконы Божай Маці.
![]() |
![]() |
Любоў ШУМІЛКА
Паводле інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости