Курсанты Магілёўскага інстытута МУС прынялі ўдзел у VIII Міжнароднай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Свет у ХХІ стагоддзі: эканамічныя, палітычныя і сацыякультурныя аспекты», што адбылася ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Канферэнцыя праводзілася на замежных мовах.
Мерапрыемства наведалі больш за 200 удзельнікаў з Беларусі і замежжа. На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі Глава дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Мінску Клод Альтэрмат, французскі атташе па супрацоўніцтве ў галіне адукацыі Ксаўе ле Торывелек і прафесар Такійскага ўніверсітэта Йошыфумі Фукада.
Свае даклады ў межах секцыі «Асаблівасці развіцця сучаснага лінгва-культурнага асяроддзя» прэзентавалі і пяцёра курсантаў інстытута. Усе выступленні прагучалі на англійскай мове.
Курсант факультэта мiлiцыi Максім Валынец (2 курс) распавёў аб структурных і семантычных асаблівасцях сацыяльна-палітычнай фразеалогіі. Карына Радзько (2 курс) паразважала аб крыніцах паходжання запазычаных юрыдычных тэрмінаў. Выклікаў дыскусію даклад Багдана Шаўчэнкі (1 курс) аб функцыянаванні біблейскіх крылатых выразаў. Меў поспех і даклад Яўгена Уласенкі (1 курс), у якім курсант распавёў аб паходжанні і структуры англійскіх фразеалагізмаў з кампанентам "закон". Курсант 1 курса Яўген Пятроў паразважаў на тэму англійскай мовы як складніку прафесійнага поспеху. Па выніках канферэнцыі праца Багдана Шаўчэнкі была адзначана адразу дзвюма ўзнагародамі: дыпломам "За лепшы даклад" і прызам глядацкіх сiмпатый.
Усе курсанты атрымалі дыпломы удзельнікаў ад аргкамітэту канференцыі. Навуковыя працы будуць уключаны ў зборнік матэрыялаў, што выйдзе ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Даследаванні курсантаў Максіма Валынца, Багдана Шаўчэнкі, Яўгена Уласенкі і Карыны Радзько былі падрыхтаваны пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Яўгена Іванова, а праца Яўгена Пятрова была падрыхтавана пад кіраўніцтвам дацэнта Вольгі Лукіной.
У межах праграмы канферэнцыі курсанты наведалі бібліятэку і музей гісторыі БДЭУ, дзе мелі магчымасць пазнаеміцца з асноўнымі этапамі развіцця ўніверсітэта і дасягненнямі яго знакамітых навучэнцаў.
Таксама курсанты разам з навуковым кіраўніком Яўгенам Івановым наведалі Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь. Там яны пазнаеміліся з выставай "1918. Нараджэнне новага свету", прысвечанай 100-годдзю завяршэння Першай сусветнай вайны. Таксама курсанты прысутнічалі на адкрыцці мастацкага праекту "Куншты маляваныя. Адзін дзень з жыцця Сапегаў", што распавядае аб жыцці беларускай шляхты ў XVII стагоддзі. У межах праекту курсанты атрымалі магчымасць пабачыць з дапамогай віртуальных акуляраў Гальшанскі замак такім, як ён выглядаў у пачатку XVII стагоддзя.
Яўген Iваноў
Фота аўтара
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости