Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у І Міжнароднай завочнай (з online-сувяззю) навукова-метадычнай канферэнцыі "Моўная кампетэнтнасць: метадычныя аспекты практыка-арыентаванай адукацыі", прымеркаванай да ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Тэматыка канферэнцыі:
• Тэарэтычныя праблемы моўнай кампетэнтнасці ў працэсе міжкультурнай камунікацыі
• Праблемы авалодання сістэмнымі і структурнымі асаблівасцямі вывучаемай мовы ў межах практыка-арыентаванага падыходу
• Online-камунікацыя і моўная кампетэнтнасць
• Маўленчая культура як элемент моўнай кампетэнтнасці ў прававой сістэме
• Культурныя аспекты моўнай кампетэнтнасці ў прафесійнай камунікацыі
• Тэкст як аспект моўнай кампетэнтнасці ў прафесійнай камунікацыі
• Спецыфіка моўнай кампетэнтнасці ў розных відах дыскурсу
• Пытанні тэрміназнаўства і тэрмінаграфіі ў юрыдычнай практыцы
• Практычныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнтнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў
• Камунікатыўная кампетэнтнасць і карпаратыўная культура
Тэматыка канферэнцыі можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, а таксама студэнты і курсанты ўстаноў вышэйшай адукацыі. Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 12 красавіка 2019 года.
Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости