Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у VІ Міжнароднай завочнай (з online-сувяззю) навукова-метадычнай канферэнцыі "Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы".
Тэматыка канферэнцыі:
• Медыяадукацыя ва ўмовах фарміравання інфармацыйнага грамадства
• Дыдактычны патэнцыял сучасных мэдыятэхналогій
• Развіццё медыякамунікатыўнай кампетэнтнасці ў акадэмічным асяроддзі
• Узаемадзеянне СМІ навучальных устаноў з рэгіянальнымі СМІ
• Карпаратыўныя медыя ва ўстановах вышэйшай адукацыі
• Інтэрнэт-сайт навучальнай установы як адкрытая адукацыйная прастора
• Адукацыйныя медыя і культура грамадзянскай камунікацыі
• Інтэграцыйны рэсурс медыяадукацыі ў грамадзянскай супольнасці
• Міжнародныя медыяадукацыйныя праекты
• Адукацыйнае медыяасяроддзе як фактар прававой сацыялізацыі
• Навукова-метадычнае і тэхналагічнае забеспячэнне інавацыйных працэсаў у адукацыі
• Візуальныя даследаванні
• Інтэрнэт-камунікацыя і адукацыйны працэс
• Рызыкі інфармацыйнага ўплыву: псіхолага-педагагічны ракурс
• Камунікатыўная стратэгія фарміравання станоўчага іміджу навучальнай установы
• Мэдыятэхналогіі ў праваахоўнай дзейнасці
• Медыя і карпаратыўная культура
Тэматыка канферэнцыі можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты. Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 6 мая 2019 года.
Падрабязнасці – у інфармацыйным паведамленні.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости