У выдавецтве "Вышэйшая школа" выйшаў у свет вучэбны дапаможнік па дысцыпліне "Беларуская мова (юрыдычная лексіка)", падрыхтаваны кандыдатамі філалагічных навук, дацэнтамі Сяргеем Венідзіктавым (начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута) і Сяргеем Даніленкам.
Вучэбны дапаможнік атрымаў грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Гэта другое вучэбнае выданне па дысцыпліне "Беларуская мова", падрыхтаванае на кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін: першы вучэбны дапаможнік выйшаў ў 2013 г. у выдавецтве "Издательский дом Гревцова".
Вучэбны дапаможнік "Беларуская мова (юрыдычная лексіка)" змяшчае асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне, практычныя заданні, тэксты юрыдычнай тэматыкі для перакладу, кароткі руска-беларускі слоўнік юрыдычных тэрмінаў, пытанні для самаконтролю і для падрыхтоўкі да заліку па дысцыпліне.
Вывучэнне дысцыпліны "Беларуская мова (юрыдычная лексіка)" арыентавана, найперш, на практычныя патрэбы грамадства: здольнасць вырашаць складаныя моўна-сацыяльныя праблемы бытавання беларускай мовы ў сітуацыі дзяржаўнага білінгвізму. Прынцыповай задачай вучэбнага курса з'яўляецца выпрацоўка ўменняў практычнага карыстання тэрміналогіяй і прафесійнай лексікай па абранай спецыяльнасці і падрыхтоўка да ўкаранення атрыманых ведаў у іншых сферах сацыяльнай актыўнасці. Дапаможнік адрасаваны курсантам і студэнтам дзённай і завочнай формы навучання спецыяльнасці "Правазнаўства", якія атрымліваюць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь.
Кiрыл МАРЖАНАЎ
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости