У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылася XIX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі». Курсант трэцяга курса факультэта міліцыі радавы мiлiцыi Уладзімір Мельнікаў выступіў на пленарным пасяджэнні канферэнцыі з дакладам «Псіхалогія эфектыўнай самаарганізацыі». Праца падрыхтавана ў межах навуковага даследавання «Тэхналогіі тайм-менеджменту ў арганізацыі адукацыйнай і прафесійнай дзейнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў» для ўдзелу ў рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў (навуковы кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капітан міліцыі Сяргей Венідзіктаў).
![]() |
![]() |
Курсант першага курса факультэта міліцыі малодшы сяржант міліцыі Яўген Пятроў прыняў удзел у Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў «Прафесійнае суправаджэнне развіцця асобы», якая адбылася ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С. Пушкіна. На пленарным пасяджэнні ім быў прадстаўлены даклад на тэму «Сучасны погляд на сталы ўзрост» (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Вольга Лукіна).
25–26 красавіка плануецца ўдзел прадстаўнікоў навуковага гуртка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Адукацыйнае асяроддзе як фактар фарміравання агульнай і прафесійнай культуры асобы» і ў XIV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі студэнтаў і магістрантаў «Псіхалогія сёння: погляд сучаснага студэнта», якія адбудуцца ў Брэсце.
Кiрыл МАРЖАНАЎ
Фота Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости