Russian Belarusian Chinese English German

                         
 
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

 

МОГИЛЕВСКИЙ ИНСТИТУТ
МВД РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

НОВОСТИ

02
ДЕК
2019

Обновлено 02.12.2019 15:57
Автор: ОПРИиОС

28 лістапада адбыўся міжнародны навуковы семінар "Актуальныя пытанні моўнай адукацыі ў сістэме падрыхтоўкі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў". Па ініцыятыве кафедры замежных і рускай моў Сібірскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі былі абмеркаваны праблемы фарміравання камунікатыўнай кампетэнтнасці курсантаў. Калегі з Расіі падзяліліся вопытам выкладання дысцыпліны "Мова жэстаў" і прапанавалі правесці міжнародны конкурс перакладу юрыдычных тэкстаў на замежныя мовы. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капiтан мілiцii Сяргей Венідзіктаў і выкладчык Яўген Іваноў пазнаёмілі калег з вопытам інстытута ў моўнай падрыхтоўцы супрацоўнікаў для забеспячэння грамадскага парадку на мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню.

IMG 9750 IMG 9753

29 лістапада супрацоўнікі інстытута былі запрошаны да ўдзелу ў рабоце міжнароднага круглага стала "Талерантнасць як фактар міжэтнічнага і міжканфесійнага ўзаемадзеяння і збліжэння культур". Для Валгаградскай акадэміі МУС Расіі гэта надзвычай актуальная тэма: курсанты ў акадэмію прыязджаюць з усёй Расіі і размаўляюць на 15 мовах. Таксама ў круглым стале прыняла ўдзел Карагандзінская акадэмія МУС Рэспублікі Казахстан. Магілёўскі інстытут МУС прадставіў дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч, які займаецца вывучэннем ўзаемадзеяння грамадства з мусульманскімі суполкамі.
Мерапрыемствы прайшлі пры тэхнічнай падтрымцы аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій інстытута.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Интернет-ресурсы