Сёлета вывучаюць жэставую мову дзве групы супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з усёй Беларусі. За тыдзень ім трэба набыць базавыя веды і навыкі для зносін з людзьмі, што маюць парушэнні слыху. Такія веды – умова ўзаемаразумення з самымі рознымі катэгорыямі грамадзян, што складаюць так званую "моўную меншасць".
![]() |
![]() |
![]() |
На практычных занятках, што праводзіць Алена Томашава, спецыяліст па дактылалогіі і сурдапедагогіцы, слухачы знаёмяцца са структурай і сімваламі нацыянальнай жэставай мовы, набываюць уменні ажыццяўляць сурдапераклад тэкстаў і вусных паведамленняў. Таксама фарміруецца мінімальны жэставы лексічны слоўнік, неабходны для зносін з людзьмі, што не чуюць. Гэта дапаможа ўстанавіць кантакт, даведацца аб сямейным стане, дапамагчы знайсці дарогу ў незнаёмых абставінах, аказаць медыцынскую альбо прававую дапамогу. Таксама слухачы атрымліваюць веды па спецыяльнай псіхалогіі і псіхалогіі міжасобаснага ўзаемадзеяння ў мікрасоцыуме людзей з парушэннямі слыху.
![]() |
![]() |
Многія слухачы курсаў выказалі жаданне працягнуць самастойную працу па вывучэнні жэставай мовы. Ва ўсякім разе, залік, якім скончыліся заняткі першай групы паказаў: супрацоўнікі гатовы размаўляць з грамадзянамі на адной мове – нават на жэставай.
Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости