У красавіку 2020 года адбудзецца ІІ Міжнародная завочная (з online-сувяззю) навукова-метадычная канферэнцыя "Моўная кампетэнтнасць: метадычныя аспекты практыка-арыентаванай адукацыі".
Тэматыка канферэнцыі:
• Тэарэтычныя праблемы моўнай кампетэнтнасці ў працэсе міжкультурнай камунікацыі
• Праблемы авалодання сістэмнымі і структурнымі асаблівасцямі вывучаемай мовы ў межах практыка-арыентаванага падыходу
• Online-камунікацыя і моўная кампетэнтнасць
• Маўленчая культура як элемент моўнай кампетэнтнасці ў прававой сістэме
• Культурныя аспекты моўнай кампетэнтнасці ў прафесійнай камунікацыі
• Тэкст як аспект моўнай кампетэнтнасці ў прафесійнай камунікацыі
• Спецыфіка моўнай кампетэнтнасці ў розных відах дыскурсу
• Пытанні тэрміназнаўства і тэрмінаграфіі ў юрыдычнай практыцы
• Практычныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнтнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў
• Камунікатыўная кампетэнтнасць і карпаратыўная культура
У маі 2020 года адбудзецца VІІ Міжнародная завочная (з online-сувяззю) навукова-метадычная канферэнцыя "Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы".
Тэматыка канферэнцыі:
• Медыяадукацыя ва ўмовах фарміравання інфармацыйнага грамадства
• Дыдактычны патэнцыял сучасных мэдыятэхналогій
• Развіццё медыякамунікатыўнай кампетэнтнасці ў акадэмічным асяроддзі
• Узаемадзеянне СМІ навучальных устаноў з рэгіянальнымі СМІ
• Карпаратыўныя медыя ва ўстановах вышэйшай адукацыі
• Інтэрнэт-сайт навучальнай установы як адкрытая адукацыйная прастора
• Адукацыйныя медыя і культура грамадзянскай камунікацыі
• Інтэграцыйны рэсурс медыяадукацыі ў грамадзянскай супольнасці
• Міжнародныя медыяадукацыйныя праекты
• Адукацыйнае медыяасяроддзе як фактар прававой сацыялізацыі
• Медыяадукацыя ў сістэме фактараў інфармацыйнай бяспекі
• Візуальныя даследаванні
• Інтэрнэт-камунікацыя і адукацыйны працэс
• Рызыкі інфармацыйнага ўплыву: псіхолага-педагагічны ракурс
• Камунікатыўная стратэгія фарміравання станоўчага іміджу навучальнай установы
• Мэдыятэхналогіі ў праваахоўнай дзейнасці
• Медыя і карпаратыўная культура
Тэматыка канферэнцый можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў. Да ўдзелу ў мерапрыемствах запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты, а таксама студэнты і курсанты ўстаноў вышэйшай адукацыі.
Артыкулы на канферэнцыю "Моўная кампетэнтнасць..." неабходна падрыхтаваць да 27 сакавіка 2020 года, на канферэнцыю "Медыясфера і медыяадукацыя..." – да 8 мая 2020 года.
Падрабязнасці – у інфармацыйных паведамленнях: "Моўная кампетэнтнасць: метадычныя аспекты практыка-арыентаванай адукацыі", "Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы".
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости