Кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін распачата навуковае даследаванне на тэму "Фарміраванне іміджу органаў унутраных спраў у камунікатыўнай прасторы Рэспублікі Беларусь".
Навуковае даследаванне мае мэтай вывучэнне інфармацыйнай дзейнасці органаў унутраных спраў у кантэксце задачы стварэння станоўчага іміджу міліцыі. Таксама будзе распрацаваны механізм узаемадзеяння органаў унутраных спраў са сродкамі масавай інфармацыі, адаптаваны да сучасных сацыяльных умоў.
Кіраўнік тэмы – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капітан міліцыі Сяргей Венідзіктаў. У даследаванні таксама бярэ ўдзел выпускнік інстытута 2016 года – старшы інспектар па асобых даручэннях аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама старшы лейтэнант міліцыі Аляксандр Калыска. Тэматыка даследавання прайшла ўзгадненне ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Міністэрства ўнутраных спраў.
Вынікі даследавання будуць выкарыстоўвацца, у тым ліку, у працэсе выкладання дысцыпліны "Інтэрнэт-камунікацыя ў дзейнасці органаў унутраных спраў". Дарэчы, рукапіс вучэбнага дапаможніка па гэтым курсе, падрыхтаваны начальнікам кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капітанам міліцыі Сяргеем Венідзіктавым і дацэнтам кафедры Наталляй Вашровай, у сакавіку 2020 г. атрымаў грыф Міністэрства адукацыі. Гэта першы падобны дапаможнік ў рэспубліцы, адаптаваны да ўстаноў адукацыі сістэмы МУС. "Інтэрнэт-камунікацыя" плануецца да выдання ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы.
Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости