Курсанты факультэта міліцыі Іна Клячан і Андрэй Манукін прынялі ўдзел у дыстанцыйным конкурсе чытальнікаў на замежнай мове "We are the heirs to the Great Victory" ("Мы – спадкаемцы Вялікай Перамогі"), што адбыўся ў Далёкаўсходнім юрыдычным інстытуце МУС Расіі. У няблізкі Хабараўск юнакі накіравалі відэазапісы сваіх выступленняў.
![]() |
![]() |
Конкурс, у якім бралі ўдзел курсанты і студэнты з усёй Расіі і іншых краін, складаўся з двух этапаў. На першым этапе трэба было прачытаць верш з "абавязковай праграмы", прапанаванай журы. Іна Клячан абрала англамоўны пераклад верша Канстанціна Сіманава "Предчувствие любви страшнее" – "The sense that love is coming's worse...". Андрэй Манукін чытаў верш Рымы Казаковай "Фота". На другім этапе, дзе неабходна было дэкламаваць паэзію на выбар, Іна Клячан выступіла з вершам Яўгена Далматоўскага "Нам хорошо живется на земле" ("Life Is So Good In Our Dear Land"), а Андрэй Манукін выбраў пераклад твора Віктара Ганчарова "Скоро я домой поеду" ("I'll be soon at home"). У дадатак курсанты накіравалі ў Хабараўск сваё прачытанне арыгінальных твораў на рускай мове – ужо па-за конкурсам.
У выніку Іна Клячан узнагароджана дыпломам І ступені, Андрэй Манукін стаў другім. Падрыхтаваў іх да ўдзелу ў мерапраемстве начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў. Наперадзе ў курсантаў – дыстанцыйны літаратурны конкурс ва Уральскім юрыдычным інстытуце, які адбудзецца ў канцы навучальнага семестра.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости