Распрацоўка начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін капітана міліцыі Сяргея Венідзіктава і дацэнта кафедры Наталлі Вашровай атрымала грыф Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Дысцыпліна "Інтэрнэт-камунікацыя ў ў дзейнасці органаў унутраных спраў", якая за апошні час стала надзвычай актуальнай, выкладаецца выключна ў Магілёўскім інстытуце МУС з 2018 года па праграме, складзенай аўтарамі вучэбнага дапаможніка.
У вучэбным дапаможніку выкладаюцца асноўныя тэарэтычныя звесткі па дысцыпліне, метадычныя рэкамендацыі па самастойным вывучэнні тэарэтычных пытанняў, планы семінарскіх і практычных заняткаў, заданні для самастойнай падрыхтоўкі, тэмы дакладаў, рэкамендуемая літаратура, пытанні для самакантролю і для падрыхтоўкі да заліку па дысцыпліне. У канцы выдання прыведзены гласарый, спіс крыніц для вывучэння і падборка матэрыялаў са СМІ і інтэрнэт-крыніц для самастойнага аналізу актуальных інтэрнэт-злачынстваў.
Дапаможнік адрасаваны курсантам і студэнтам юрыдычных спецыяльнасцей, якія атрымліваюць адукацыю ў вышэйшых навучальных установах Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым "Интэрнэт-камуникацыя..." будзе карыснай не толькі для навучэнцаў, але і для супрацоўнікаў органаў унутраных спраў: у выданні падрабязна разгледжаны пытанні эвалюцыі інтэрнэт-злачыннасці, інфармацыйнай бяспекі і сеткавага этыкету, праблемы фарміравання іміджу міліцыі ў інтэрнэт-прасторы.
Вучэбны дапаможнік фактычна з друкарні трапіў на аўдыторныя заняткі: зараз працягваецца сесія ў курсантаў 4 курса аддзялення завочнага навучання факультэта міліцыі, якія рухтуюцца да заліку па "Інтэрнэт-камунікацыі...".
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости