10 лістапада заняткі са слухачамі факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, што адбываюцца на платформе TrueConf, прайшлі з удзелам прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных спраў. Вольга Чамаданава прачытала лекцыю на тэму "Камунікацыйная палітыка ў органах унутраных спраў" у межах дысцыпліны "Карпаратыўная культура і імідж" (выкладчык – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў). Слухачы з усёй краіны, для якіх сесія праз каронавірус праходзіць дыстанцыйна, атрымалі магчымасць у рэжыме рэальнага часу задаць пытанні і выказаць сваё бачанне сітуацыі ў інфармацыйным полі. У прыватнасці, цікавіла праца Міністэрства ва ўмовах сацыяльных канфліктаў, праблемы павышэння ўзроўню камунікацыйнай культуры супрацоўнікаў і іх інфармацыйнай абароненасці, праца Тэлеграм-каналаў. У фінале гутаркі, што доўжылася больш за гадзіну, Вольга Чамаданава паабяцала: прапановы і меркаванні, якія агучылі слухачы, будуць уважліва разгледжаны.
![]() |
![]() |
У гэты ж дзень прэс-сакратар Міністэрства ўнутраных спраў пабачылася з супрацоўнікамі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Пашыранае пасяджэнне кафедры таксама прайшло ў дыстанцыйным фармаце на платформе TrueConf. Выкладчыкі абмеркавалі з Вольгай Чамаданавай праблемы медыйнай граматнасці супрацоўнікаў міліцыі, ролі СМІ ў ідэалагічных працэсах, магчымыя крокі па фарміраванні станоўчага іміджу ораганаў унутраных спраў.
Навуковыя кантакты ў цяперашніх умовах таксама перайшлі ў online-прастору. Напрыклад, міжнародны навуковы форум "Медыя ў сучасным свеце. 59-я Пецярбургскія чытанні", адбыўся ў Вышэйшай школе журналістыкі і масавых камунікацый Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта на платформе Zoom. Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў далучыўся да працы круглага стала "СМІ ў сучасных інфармацыйных войнах", а таксама прысутнічаў на плэнарным пасяджэнні канферэнцыі. Па выніках мерапрыемства выйшаў зборнік навуковых прац.
Праца ў online-фармаце ва ўмовах сацыяльнага дыстанцыравання будзе працягвацца. На чарзе – удзел супрацоўнікаў кафедры ў Міжнароднай канферэнцыі "Журналістыка-2020" у Беларускім дзяржаўным універсітэце, якая пройдзе на платформе Zoom.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Юрыя КУЛАЖЫНА
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости