Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС запрашае прыняць удзел у міжнародных канферэнцыях "Медыясфера і медыяадукацыя" і "Моўная кампетэнтнасць".
26-30 красавіка ў інстытуце адбудзецца IІI "Міжнародная завочная (з online-сувяззю) навукова-метадычная канферэнцыя "Моўная кампетэнтнасць: метадычныя аспекты практыка-арыентаванай адукацыі".
Тэматыка канферэнцыі:
• Тэарэтычныя праблемы моўнай кампетэнцыі ў працэсе міжкультурнай камунікацыі
• Праблемы засваення сістэмных і структурных асаблівасцей вывучаемай мовы ў рамках практыка-арыентаванага падыходу
• Інтэрнэт-зносіны і моўная кампетэнтнасць
• Культура маўлення як элемент моўнай кампетэнцыі ў прававой сістэме
• Культурныя аспекты моўнай кампетэнцыі ў прафесійных зносінах
• Тэкст як аспект моўнай кампетэнцыі ў прафесійных зносінах
• Спецыфіка моўнай кампетэнцыі ў розных тыпах дыскурсу
• Пытанні тэрміналогіі і тэрмінаграфіі ў юрыдычнай практыцы
• Практычныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнцыі супрацоўнікаў праваахоўных органаў
• Камунікатыўная кампетэнтнасць і карпаратыўная культура
Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 28 сакавіка 2021 года.
VІІІ Міжнародная завочная (з online-сувяззю) навукова-метадычная канферэнцыя "Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы" адбудзецца 24-28 мая 2021 г.
Тэматыка канферэнцыі:
• Медыяадукацыя ва ўмовах фарміравання інфармацыйнага грамадства
• Дыдактычны патэнцыял сучасных медыятэхналогій
• Развіццё кампетэнцыі медыякамунікацыі ў акадэмічным асяроддзі
• Карпаратыўныя СМІ ва ўстановах вышэйшай адукацыі
• Сайт установы адукацыі як адкрытая адукацыйная прастора
• Адукацыйныя СМІ і культура грамадзянскіх зносін
• Інтэграцыйны рэсурс медыяадукацыі ў грамадзянскай супольнасці
• Міжнародныя праекты медыяадукацыі
• Адукацыйныя СМІ як фактар прававой сацыялізацыі
• Медыяадукацыя ў сістэме фактараў інфармацыйнай бяспекі
• Гісторыя і тэорыя медыяадукацыі
• Візуальная граматнасць і візуальныя даследаванні
• Інтэрнэт-зносіны і адукацыйны працэс
• Рызыкі ўздзеяння інфармацыі: псіхолага-педагагічны ракурс
• Медыятэхналогіі як фактар дэстабілізацыі і маніпуляцыі свядомасцю
• Медыятэхналогіі ў праваахоўных органах
• Медыя і карпаратыўная культура
Артыкулы неабходна падрыхтаваць да 2 мая 2021 года.
Тэматыка канферэнцый можа быць пашырана з улікам спецыфікі навуковых інтарэсаў аўтараў. Да ўдзелу запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, дактаранты.
Падрабязнасці мерапрыемстваў і патрабаванні да публікацый – у інфармацыйных паведамленнях: "Моўная кампетэнтнасць: метадычныя аспекты практыка-арыентаванай адукацыі" і "Медыясфера і медыяадукацыя: спецыфіка ўзаемадзеяння ў сучаснай сацыякультурнай прасторы".
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости