10 лістапада Фінансавы ўніверсітэт пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (Пензенскі філіял) правёў Міжнародную канферэнцыю "Актуальныя праблемы гістарычнай памяці ў сучасным соцыуме: гістарызацыя, семіётыка". У дыстанцыйным фармеце да яе далучыўся дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч. Яго выступленне на тэму "Зварот да гістарычнай памяці пры прыняцці мер па недапушчэнні рэабілітацыі нацызму ў Рэспубліцы Беларусь" выклікаў жывую дыскусію, звязаную з неабходнасцю захавання праўды аб Вялікай Айчыннай вайне.
У той жа дзень кафедра паўдзельнічала ў абмеркаванні дакладаў XIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Удасканаленне сістэмы падрыхтоўкі кадраў у вышэйшай навучальнай установе: перспектывы ўстойлівага развіцця" (Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы). На сайце ўніверсітэта выкладчыкі інстытута змясцілі стэндавыя даклады: "Навучанне ўзаемадзеянню са СМІ як элемент прафесійнай адукацыі супрацоўнікаў міліцыі" (начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў), "Вопыт выкарыстання візуалізацыі ў выкладанні сацыяльна-гуманітарных дысцыплін у вышэйшай школе" (дацэнт Антон Ігнатовіч), "Аб актуальнасці, змесце і напрамках патрыятычнага выхавання ў вышэйшай школе" (прафесар Надзея Канашэвіч), "Падрыхтоўка афіцэрскіх кадраў у рускай арміі ў канцы XIX – пачатку ХХ стагоддзяў" (дацэнт Аляксандр Вараб'ёў).
11 лістапада ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбылася XXIII Міжнародная канферэнцыя "Журналістыка-2021. Стан, праблемы і перспектывы", прысвечаная 100-годдзю БДУ. У круглым стале "Медыялогія як сінтэз навук" на платформе Zoom прыняў удзел начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў з даследаваннем "Медыясацыялізацыя як складнік медыяадукацыйнага працэсу".
Праца ў online-рэжыме працягнецца на наступным тыдні, калі адбудзецца Міжнародная алімпіяда па рускай мове з удзелам курсантаў інстытута.
Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости