У семінары, арганізаваным Сібірскім юрыдычным інстытутам Міністэрства ўнутраных спраў Расіі, удзел таксама ўзялі спецыялісты з Інстытута замежных моў Універсітэта ўнутраных спраў Манголіі. Мепрапрыемства прайшло ў рэжыме відэаканферэнцсувязі. Гэта сумесная ініцыятыва ў межах супрацоўніцтва кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС і кафедры замежных і рускай моў Сібірскага інстытута МУС Расіі (Краснаярск).
Кіраўнікі кафедр Сяргей Венідзіктаў і Таццяна Купрыянчык абралі для мепрапрыемства фармат жывой гутаркі. У праграме выступленняў выкладчыкаў – пытанні развіцця камунікатыўнай кампетэнтнасці курсантаў, фарміранвання культуры дзелавых зносін, камунікатыўных стратэгій і тактык у выкладанні гуманітарных дысцыплін і іншыя. Асобна спыніліся на праблемах вывучэння замежных моў у дыстанцыйным фармаце, а таксама выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у навучальным працэсе. Нягледзячы на культурныя асаблівасці і розніцу ў адукацыйных стандартах, праблемы даводзіцца вырашаць аднолькавыя: ад праверкі самастойнай работы курсантаў – да працы ў мультымоўным асяроддзі.
Акрамя абмеркавання навуковых даследаванняў, кіраўнікоў і выкладчыкаў кафедр цікавілі перспектывы супрацоўніцтва. Правядзенне семінару – не першы крок у гэтым накірунку. Магілёўскі інстытут далучыўся да выканання навуковых тэм калег з Краснаярска. У планах – удзел у правядзенні міжнародных канферэнцый і конкурсаў, а таксама абмен публікацыямі ў навуковых выданнях.
Па iнфармацыi кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости