Курсанты факультэта міліцыі сталі пераможцамі рэспубліканскага online-конкурса экскурсійна-краязнаўчых прэзентацый «Зямлі роднай куток».
Конкурс адбыўся ў Вітебскім дзяржаўным універсітэцэ імя П.М.Машэрава пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Галоўная задача – выхаванне грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму ў моладзі праз вывучэнне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны сваёй малой радзімы. У конкурсе прынялі ўдзел амаль 100 студэнтаў і курсантаў з 20 устаноў вышэйшай адукацыі краіны. Журы вызначала пераможцаў у трох напрамках: «Фотапраект», «Відэапраект» і «Экскурсійны маршрут».
Курсанты Магілёўскага інстытута МУС прызнаны пераможцамі і прызёрамі ў напрамках «Фотапраект» і «Экскурсійны маршрут».
Дыпломамі першай ступені ўзнагароджаны: Дзмітрый Якаўчык – у намінацыі «Папулярызацыя культурнай спадчыны малых населеных пунктаў Беларусі» (экскурсійны маршрут «Велатурнэ па таленавітай зямлі»); Уладзіслаў Рудэнка – у намінацыі «Стварэнне шырокай гістарычнай рэтраспектывы аб'ектаў культурнай спадчыны» (фотапраект «Мая малая радзіма – Магілёў»).
Дыпломы трэцяй ступені атрымалі:
Дзяніс Герасімаў – у намінацыі «Папулярызацыя культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі» (фотапраект «Мая малая радзіма – Гомель»);
Максім Барысенка – у намінацыі «Папулярызацыя культурнай і гістарычнай спадчыны Беларусі» (фотапраект «Хойніцкі раён: кропкі на карце»).
Таксама сертыфікаты ўдзельнікаў конкурса атрымалі курсанты Анастасія Касяк (фотапраект «Драгічынскі раён») і Данііл Смірноў (фотапраект «Міёры: куток цудоўнай радзімы»).
Падрыхтавалі курсантаў дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Антон Ігнатовіч і начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў. Яны адзначаны дыпломам Міністэрства адукацыі за ўклад у захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости