Кафедра гуманітарных дысцыплін Беларускага дзяржаўнага універсітэта харчовых і хімічных тэхналогій (БДУТ) і кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС правялі круглы стол «Роля прафесарска-выкладчыцкага складу ў забеспячэнні выхаваўчай функцыі адукацыйнага працэсу».
У працы круглага стала прынялі ўдзел магілёўскія гісторыкі, сацыёлагі, філогагі, а таксама магістранты, курсанты і студэнты – усе, каму неабыякавы пытанні выхавання агульначалавечых каштоўнасцей ў сістэме вышэйшай адукацыі. Вядучыя круглага стала – Юрый Бубнаў, загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін БДУТ, і Сяргей Венідзіктаў, начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС – у прывітальным слове адзначылі важнасць тэматыкі мерапрыемства і заклікалі да адкрытага абмену думкамі.
![]() |
![]() |
![]() |
Прадстаўнікі Магілёўскага інстытута выступілі з дакладамі. Дацэнт Антон Ігнатовіч распавёў аб выхаваўчым патэнцыяле візуальных матэрыялаў у выкладанні гістарычных дысцыплін. Дарэчы, вынікі яго навуковай працы актыўна выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе, што пацвердзіў даклад першакурсніцы інстытута Аліны Яшчанкі на тэму «Выкарыстанне тэхналогій візуалізацыі ў выкладанні дысцыпліны "Гісторыя дзяржавы і права Беларусі": ад кола Эйлера – да інфарграфікі».
Начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў закрануў праблему культуры індывідуальнага і калектыўнага спажывання інтэрнэт-кантэнту як элемента інфармацыйнай культуры навучэнцаў. Курсант 3 курса Дзмітрый Якаўчык падзяліўся вынікамі свайго навуковага даследавання моўнай культуры і маладзёжнага слэнгу.
На мерапрыемстве актыўна абмяркоўваліся і іншыя тэмы: фарміраванне патрыятызму праз кіруемую самастойную працу, культурна-гістарычная прастора ў навучальным працэсе, выхаваўчы патэнцыял спецыяльных вучэбных дысцыплін і інш. Практыку сумесных круглых сталоў кафедры плануюць працягваць.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости