У межах заняткаў па дысцыпліне "Інтэрнэт-камунікацыя ў дзейнасці органаў унутраных спраў" лекцыю для курсантаў 2 курса факультэта міліцыі прачытала начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС падпалкоўнік міліцыі Наталля Сахарчук. Тэма заняткаў – "Органы ўнутраных спраў у камунікацыйнай прасторы Інтэрнэта" – максімальна набліжана да практычных задач, якія вырашае прэс-служба Міністэрства. І ў той жа час – цікавая для курсантаў, якія ў сваім узросце адносяцца да самых актыўных інтэрнэт-карыстальнікаў.
У сваім выступленні Наталля Сахарчук пазнаёміла курсантаў з актуальнымі праектамі Міністэрства, што рэалізуюцца ў Інтэрнэце, закранула пытанні фарміравання іміджу і рэпутацыі супрацоўнікаў міліцыі, раскрыла механізм узаемадзення МУС з інтэрнэт-ресурсамі. Курсанты з цікавасцю даведаліся, як службовая інфармацыя становіцца навіной, цікавай для сродкаў масавай інформацыі, як змагаюцца з фэйкавымі навінамі і як нараджаюцца ідэі для самых рэйтынгавых інтэрнэт-праектаў. Напрыклад, у праекце "Поезд гістарычнай памяці", якім адзначылася 105-годдзе беларускай міліцыі, прымалі ўдзел курсанты інстытута. А адну са знакавых серый відэафільма "Неацэнная спадчына" прысвяцілі подзвігу батальёна міліцыі пад Магілёвам у часы Вялікай Айчыннай вайны.
Пасля лекцыі была магчымасць задаць пытанні. Прынамсі, курсантаў цікавіла, як патрапіць на службу ў падраздзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей і як міліцыі можна паспець за развіццём сучасных тэхналогій у Інтэрцэце.
Дысцыпліна "Інтэрнэт-камунікацыя ў дзейнасці органаў унутраных спраў" выкладаецца ў Магілёўскім інстытуце МУС толькі чатыры гады, і ўжо ў другі раз лекцыю наведаў прадстаўнік Міністэрства. Падобная практыка стала традыцыйнай, які і фота на памяць пасля заняткаў.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Марыны Грамыка
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости