Міжнародная канферэнцыя "Інавацыйная траекторыя навукі: станаўленне, развіццё і прагнозы" – мерапрыемства, да якога інстытут далучыўся як суарганізатар. У рэжыме відэаканферэнцсувязі сустрэліся навукоўцы, выкладчыкі і спецыялісты-практыкі з Расіі, Беларусі, Кіргізіі, Беніна. У праграме – абмеркаванне сучасных і будучых навуковых трэндаў, стратэгій развіцця дзяржаў у сучасных геапалітычных умовах, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій ў сацыяльнай сферы і адукацыі.
![]() |
![]() |
![]() |
Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў выступіў на пленарным пасяджэнні канферэнцыі. Яго даклад, прысвечаны праблемам развіцця інфармацыйнай культуры супрацоўнікаў органаў унутраных спраў як спосабу супрацьдзеяння дэструктыўным тэндэнцыям развіцця камунікацыйнай прасторы, распачаў дыскусію адносна найбольш актуальных кампетэнцый сучаснага спецыяліста. Таксама ў межах пленарнага пасяджэння абмеркавалі маладзёжную палітыку ў навуковай і інавацыйнай сферах, развіццё сучаснай фінансавай сістэмы, павышэнне эфектыўнасці выкарыстання прыродных рэсурсаў, глабальныя праблемы міжнародна-прававой адказнасці. Праца працягнулася падчас секцыйных пасяджэнняў.
Працягнуць навуковую дыскусію з Магілёўскім інстытутам МУС калегі з замежжа плануюць падчас іншых міжнародных канферэнцый, магчыма – у фармаце рэалізацыі сумесных даследчых праектаў.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости