У арганізаваным кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін завочным мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 даследчыкаў. Гэта навукоўцы, выкладчыкі, аспіранты, магістранты, студэнты і курсанты навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі (Хабараўск, Санкт-Пецярбург, Казань, Разань і інш.), Казахстана (Караганда). Тэматыка прадстаўленых на канферэнцыі даследаванняў закранае тэарэтычныя праблемы моўнай кампетэнтнасці ў працэсе міжкультурнай камунікацыі, online-камунікацыю і моўную кампетэнтнасць, моўную культуру ў прававой сістэме, практычныя падыходы да фарміравання моўнай кампетэнтнасці супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і інш.
У межах мерапрыемства адбыліся сеансы відэасувязі з удзельнікамі канферэнцыі з Беларусі і Расіі. Так, дацэнт кафедры замежных моў і методыкі іх выкладання Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта Алена Кавалёва падзялілася вопытам арганізацыі міжнародных алімпіяд па замежных мовах і запрасіла магілёўскіх курсантаў да ўдзелу ў сумесных навуковых праектах. Дацэнт кафедры замежных моў Дзяржаўнага ўніверсітэта касмічнага прыборабудавання (Санкт-Пецярбург) Юлія Галкоўская распавяла, як разам з магістрантамі працуе над складаннем слоўнікаў аэракасмічнай навігацыі, а таксама складае распрацоўвае дыдактыку для студэнтаў.
![]() |
![]() |
Сваім вопытам выкладання замежных моў з выкарыстаннем інтэрнэт-сервісаў падзяліліся з калегамі супрацоўнікі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін інстытута Вольга Лукіна, Кацярына Лапо і Уладзіслаў Балабанаў. А начальнік кафедры Сяргей Венідзіктаў запрасіў калег далучыцца да сумесных праектаў у вывучэнні сучаснага слэнгу моладзі.
Усе працы ўдзельнікаў канферэнцыі будуць выдадзены ў выглядзе зборніка навуковых артыкулаў.
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Валянціна МАІСЕЕВА
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости