У Генеральнай пракуратуры адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў творчага конкурсу "100 крокаў да прафесіі пракурора", у якім прынялі ўдзел больш за 1200 студэнтаў, курсантаў і школьнікаў з усёй краіны.
Конкурс прайшоў напярэдадні 100-годдзя ўтварэння органаў пракуратуры ў мэтах паляпшэння інфармавання моладзі аб прафесіі пракурора, аказання дапамогі падрастаючаму пакаленню ў прафесійным самавызначэнні. Конкурсныя работы прымаліся па трох намінацыях: "Лепшы плакат", "Лепшае відэа", "Лепшае эсэ".
![]() |
![]() |
![]() |
Курсант 2 курса Магілеўскага інстытута МУС Данііл Жэлтак выступіў у намінацыі "Лепшы плакат". Яго праца, падрыхтаваная пад кіраўніцтвам начальніка кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргея Венідзіктава, здзівіла журы арыгінальным падыходам да прафесійнай арыентацыі. Ідэя працы – прадставіць у выглядзе формулы алгарытм паступлення на службу ў органы пракуратуры, "ажывіўшы" яго з дапамогай QR-кодаў.
![]() |
![]() |
Грамату "За арыгінальнасць ідэі" Данііл Жэлтак атрымаў з рук Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа. На мерапрыемстве таксама прысутнічалі намеснік Генеральнага пракурора Аляксей Стук, кіраўнікі структурных падраздзяленняў Генеральнай пракуратуры. Генеральны пракурор адзначыў высокую якасць прадстаўленых работ, іх арыгінальнасць, граматнасць выкладання думак.
Сяргей ВЕНІДЗІКТАЎ
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости