Міжнародны конкурс красамоўства "Мастацтва пакараць розумы" – творчае спаборніцтва сярод навучэнцаў адукацыйных арганізацый, якія ажыццяўляюць падрыхтоўку супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Мэта конкурсу – павышэнне духоўнай культуры, развіццё цікавасці навучэнцаў да аратарскага мастацтва, засваенне тэхналогіі падрыхтоўкі публічных прамоў.
Конкурс прайшоў у дыстанцыйнай форме: удзельнікі запісвалі на відэа выступленні на тэму, прапанаваную арганізатарамі. Удзел у спаборніцтве прынялі курсанты з Уральскага юрыдычнага інстытута МУС, Белгародскага юрыдычнага інстытута МУС, Усходне-Сібірскага юрыдычнага інстытута МУС, Ніжагародскай акадэміі МУС, Растоўскага юрыдычнага інстытута МУС, Санкт-Пецярбургскага універсітэта МУС. Магілёўскі інстытут МУС на конкурсе прадставілі трое курсантаў: Дзмітрый Якаўчык (3 курс), Дзіяна Баркавец (2 курс) і Аліна Яшчанка (1 курс). Падрыхтоўкай удзельнікаў кіраваў начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў.
![]() |
![]() |
Журы ацэньвала работы канкурсантаў па наступных крытэрыях: глыбіня і арыгінальнасць раскрыцця тэмы, пераканаўчасць аргументаў, наяўнасць прыкладаў, складнасць кампазіцыі, мова і стыль выступлення, тэхніка прамовы, эмацыйнасць, артыстызм, выкананне рэгламенту. У выніку першакурсніца Аліна Яшчанка толькі 1 бал уступіла пераможцу агульнага заліку конкурсу з Санкт-Пецярбурга і заняла 2 месца.
Іншыя нашы ўдзельнікі адзначаны дыпломамі пераможцаў у асобных намінацыях. Дзмітрый Якаўчык першынстваваў у намінацыі "Арыгінальнасць раскрыцця тэмы". Дзіяна Баркавец перамагла ў намінацыі "Стройнасць кампазіцыі выступлення".
Віншуем пераможцаў Міжнароднага конкурсу красамоўства "Мастацтва пакараць розумы".
Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Фота Кірыла МАРЖАНАВА
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости