Каб паказаць важнасць вывучэння замежных моў і скіраваць на самастойную працу, курсантам 1 курса прапанавалі паўдзельнічаць у «моўным спаборніцтве». З кожнага ўзвода былі сфарміраваны каманды. Ім трэба было паказаць валоданне англійскай ці нямецкай мовай, агульную краязнаўчую эрудыцыю, здольнасць арыентавацца ў нестандартных сітуацыях.
![]() |
![]() |
Падчас тэарэтычнага этапу Дня еўрапейскіх моў юнакам прапанавалі "Поле цудаў" на замежных мовах і выпрабаванне на складанне новых слоў з аднаго прапанаванага. Па-за конкурсам паспрабаваць свае сілы ў "Полі цудаў" змаглі і гледачы. Курсанты прадэманстравалі валоданне не толькі замежнымі мовамі, але і агульную камунікатыўную кампетэнтнасць.
Журы, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, прапанавала ўдзельнікам таксама музычны этап, які стаў разынкай конкурсу. Курсантам трэба было самастойна падабраць песню на англійскай, нямецкай альбо іншай еўрапейскай мове і выканаць яе ў фармаце караоке. Сёлетні творчы этап выйшаў рэкордным па колькасці моў: удзельнікі вырашылі спяваць таксама па-французску і па-італьянску.
Творчая частка конкурсу атрымалася інтэрактыўнай: аўдыторыя з задавальненнем падпявала пад мелодыі "The Queen", "Rammstein", "Maneskin", Джо Дасена і Селены Гомез. А курсант 15 узвода Аліна Касцюкова сольна праспявала на італьянскай мове.
![]() |
![]() |
Па выніках конкурсу лепшае валоданне замежнымі мовамі паказалі каманды 15 і 16 узвадоў. Дзень еўрапейскіх моў стаў працягам тыдня беларускай мовы, які з ініцыятывы Міністэрства адукацыі прайшоў у навучальных установах краіны.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости