Russian Belarusian Chinese English German

                         
 
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

 

МОГИЛЕВСКИЙ ИНСТИТУТ
МВД РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

НОВОСТИ

31
ОКТ
2022

Обновлено 06.12.2022 16:33
Автор: ОПРИиОС

Сумеснае пасяджэнне навуковых гурткоў – вынік супрацоўніцтва кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстутута МУС і кафедры замежных моў Уральскага юрыдычнага інстытута МУС Расіі. У мерыпрыемстве пад назвай "Шлях у навуку: асновы навуковай дзейнасці ў адукацыйных установах сістэмы МУС" таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі Уральскага федэральнага ўніверсітэта імя Б. Ельцына.

photo 2022-11-25 13-35-37 2 photo 2022-11-25 13-35-37

Начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў звярнуўся да ўдзельнікаў пасяджэнння з прывітальным словам і распавёў пра вопыт інстытута ў прыцягненні курсантаў да выканання навуковых даследаванняў. У прыватнасці, калег з Уралу зацікавіла праца па стварэнні слоўніка маладзёжнага слэнгу на падставе інтэрнэт-крыніц. Курсант 1 курса Ірына Чалевіч падзялілася ўласным вопытам па арганізацыі самастойнай навуковай працы: яна была паспяховым кадэтам, а зараз даследуе мову перыядычных выданняў.

photo 2022-11-25 13-36-01 photo 2022-11-25 13-35-59

Прадстаўнікі Уральскага юрыдычнага інстытута ў сваіх выступленнях закранулі пытанні падрыхтоўкі навуковых артыкулаў, сувязі тэорыі і практыкі ў курсанцкіх даследаваннях, ролі навукі ў службовай дзейнасці праваахоўнікаў. Прафесар Уральскага федэральнага ўніверсітэта доктар філалагічных навук Яўгенія Горына звярнула ўвагу на перспектывы вывучэння моўных працэсаў у дзейнасці супрацоўнікаў праваахоўных органаў.
Мерапрыемства завершылася навуковай дыскусіяй і абмеркаваннем перспектыў супрацоўніцтва. Бліжэйшыя з іх – працяг практыкі правядзення сумесных конкурсаў для курсантаў і абмен навуковымі распрацоўкамі.

Па інфармацыі кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Интернет-ресурсы