Russian Belarusian Chinese

                
 
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

 

МОГИЛЕВСКИЙ ИНСТИТУТ
МВД РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

НОВОСТИ

18
ЯНВ
2023

Обновлено 18.01.2023 16:55
Автор: ОПРИиОС

Конкурс «Закон і правапарадак у сучасным грамадстве» прайшоў у Казанскім юрыдычным інстытуце МУС Расіі. На мерапрыемства паступіла звыш за 150 заявак на ўдзел і творчых работ з Краснадарскага ўніверсітэта МУС Расіі, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта МУС Расіі, Валгаградскай, Ніжагародскай, Омскай акадэмій МУС Расіі, Варонежскага, Барнаульскага, Далёкаўсходняга, Казанскага, Растоўскага, Уральскага, Уфімскага юрыдычных інстытутаў, Разанскага філіяла Маскоўскага ўніверсітэта МУС Расіі, Цюменскага інстытута павышэння кваліфікацыі супрацоўнікаў МУС Расіі. Пераможцаў вызначалі ў некалькіх намінацыях: відэазвароты, міні-сітуацыі і эсэістыка.

1 2

Курсанты Магілёўскага інстытута МУС – сярод лепшых у напрамку «Лепшае эсэ на замежнай мове». Дыпломамі лаўрэатаў ўзнагароджаны першакурснікі Анастасія Лаўрова і Назар Чарнуха (навуковы кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў), а таксама курсант 2 курса Іван Трафіменка (навуковы кіраўнік – выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Кацярына Лапо). Дыпломам за перамогу ў намінацыі «Аўтарскі стыль выкладу» узнагароджаны другакурснік Ілля Асташкевіч (навуковы кіраўнік – выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Яўген Іваноў).

Для курсантаў конкурс стаў добрай магчымасцю паспрабаваць сябе ў іншамоўнай творчасці, а для першакурснікаў – лепей падрыхтавацца да заліку па англійскай мове.

Па матэрыялах кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін

Интернет-ресурсы