"Беларуская дыктоўка" прайшла ў Магілёўскім інстытуце МУС другі год запар. Для курсантаў – гэта добрая нагода праверыць сваё веданне роднай мовы і агульную пісьменнасць, для выкладчыкаў – нагадаць пра важнасць беражлівага стаўлення да нацыянальнай спадчыны.
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін запрасіла да ўдзелу курсантаў 1 і 2 курсаў факультэта міліцыі. Малодшыя літаральна ў мінулым семестры вывучылі дысцыпліну "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", старэйшыя – укараняюць моўныя навыкі ў межах іншых камунікатыўных дысцыплін.
![]() |
![]() |
![]() |
Тэксты для дыктоўкі – не самыя складаныя, але арыентаваныя на прафесію праваахоўнікаў. Пра гісторыю Беларусі дыктавалі дацэнты Ала Шубадзёрава і Вольга Лукіна. Старонка на беларускай мове не кожнаму далася проста, але за напісанне курсанты ўзяліся з імпэтам. Тут не будзе адзнак у залікоўку, можна нават не падпісваць лісты. Галоўнае – нагадаць самому сабе, якая мова завецца роднай.
Вынікі "Беларускай дыктоўкі" падвядуць пасля праверкі ўсіх работ, да якой запрасілі далучыцца і курсантаў. Лепшых з іх чакаюць узнагароды ад кафедры.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости