У Акадэміі кіравання МУС Расіі (Масква) адбылося Міжнароднае навукова-практычнае мерапрыемства "Летняя школа маладых вучоных – 2023", у межах якога прайшлі семінары, курсы, трэнінгі, дыскусіі і конкурсы. Удзел у летняй школе, вочна і дыстанцыйна, прынялі звыш за 200 слухачоў і ад'юнктаў Акадэміі кіравання МУС Расіі і іншых адукацыйных арганізацый, а таксама больш за 300 удзельнікаў з Ваеннага універсітэта Міністэрства абароны Расіі, Маскоўскай акадэміі Следчага камітэта, Універсітэта пракуратуры Расіі, Акадэміі ФСВП Расіі, Акадэміі МУС Рэспублікі Таджыкістан, Акадэміі праваахоўных органаў пры Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Казахстан, Магілёўскага інстытута МУС і Універсітэта ўнутраных спраў Манголіі.
У межах школы адбыўся конкурс маладзёжных праектаў "Тэрыторыя без экстрэмізму", дзе былі прадстаўлены праекты, накіраваныя на патрыятычнае выхаванне і супрацьдзеянне распаўсюджванню ідэалогіі экстрэмізму і тэрарызму ў маладзёжным асяроддзі. Каманда Магілёўскага інстытута дыстанцыйна абараняла праект "Несмяротны батальён на вайне памяці". Відэавізітку, прысвечаную праекту, прэзентавалі курсанты Дзіяна Баркавец, Уладзіслаў Касачоў, Аляксандра Шведава і Ягор Храпко (кіраўнікі каманды – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў, старшы выкладчык кафедры адміністрацыйнай дзейнасці Рыма Казырэнка).
Праект "Несмяротны батальён на вайне памяці" накіраваны на захаванне гістарычнай памяці і развіццё патрыятычных якасцей праз далучэнне да гераічнай спадчыны беларускай міліцыі. У эпоху, калі "войны памяці" становяцца інструментам скажэння мінулага, маніпуліравання свядомасцю, развіццё патрыятызму праз захаванне гісторыі пра сапраўдных герояў становіцца інструментам супрацьдзеяння ідэалогіі экстрэмізму. Магілёўскі інстытут МУС, у тым ліку курсанты, удзельнічае ў вяртанні імёнаў загінулых герояў, у рэканструкцыі помніка і ў захаванні неацэннай патрыятычнай спадчыны.
Па выніках конкурсу праект Магілёўскага інстытута МУС увайшоў у лік пераможцаў: каманда ўзнагароджана дыпломам за другое месца.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости