Міжнародны конкурс на найлепшы паэтычны пераклад аўтэнтычнага верша англамоўнага аўтара прайшоў у Омскай акадэміі МУС Расіі. Удзельнікам прапанавалі перакласці на рускую мову верш "Keep on Keeping" ("Працягвай працягваць") паэта Майкла Сэйджа. Заданне зацікавіла не толькі курсантаў факультэта міліцыі, але і слухачоў факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.
![]() |
Сярод усіх работ з Беларусі міжнароднае журы асабліва адзначыла пераклад на рускую мову інспектара прафілактыкі з Ленінскага РАУС Брэста Вольгі Пашкінай (кіраўнік – начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Сяргей Венідзіктаў). Свой твор яна падрыхтавала падчас сесіі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. У выніку – перамога ў намінацыі "За аўтарскае прачытанне".
На конкурсе таксама адзначыўся другакурснік Іван Трафіменка (кіраўнік – выкладчык кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Кацярына Лапо). У яго – дыплом за 3 месца, у астатніх прадстаўнікоў інстытута – сертыфікаты ўдзельнікаў і незвычайны літаратурны вопыт. Па выніках мерапрыемства ў Омскай акадэміі МУС Расіі прайшоў міжнародны семінар, на якім дэкламаваліся працы пераможцаў конкурсу.
Учреждение образования "Могилевский институт Министерства внутренних дел Республики Беларусь" Республика Беларусь, 212011, г. Могилев, ул. Крупской, 67 |
|
mi@institutemvd.by | |
8-0222 72-31-77 (оперативно-дежурная служба), 8-0222 72-31-77 (факс) | |
Время работы: Пн-Пт, 8.30-17.00 (обеденный перерыв: 13.30-14.00) | |
Для инвалидов и лиц с ограниченными возможностями (контактные данные для предварительного сообщения о посещении учреждения образования и объёма требуемой ситуационной помощи: +375297427474 (МТС) или телефон оперативно-дежурной службы 8-0222 72-31-77) |
|
Новости