Russian Belarusian Chinese English German

                         
 
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

 

МОГИЛЕВСКИЙ ИНСТИТУТ
МВД РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

НОВОСТИ

17
ОКТ
2023

Обновлено 17.10.2023 12:42
Автор: ОПРИиОС
 У Таганрогскім інстытуце імя А.П.Чэхава (філіяле Растоўскага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта) прайшла V Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасны стан медыяадукацыі ў Расіі ў кантэксце сусветных тэндэнцый». Навукоўцы з Расіі, Беларусі, Узбекістана, Кыргызстана, Італіі, Германіі ў междысцыплінарным фармаце абмяркоўвалі актуальныя працэсы, што адбываюцца ў сучаснай медыяадукацыі.

Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін да канферэнцыі далучылася ў дыстанцыйным фармаце, праз сервіс Zoom. Начальнік кафедры маёр міліцыі Сяргей Венідзіктаў выступіў на пленарным пасяджэнні з прывітальным словам, у якім звярнуў увагу на значэнне медыйнай граматнасці сучаснага спецыяліста ў пункту гледжання інфармацыйнай бяспекі дзяржавы.

DSC00153 DSC00155 DSC00159


Канферэнцыя працягнулася 5 секцыйнымі пасяджэннямі. Да працы секцыі «Гісторыка-тэарэтычныя і сацыяльныя праблемы медыякультуры ў медыяадукацыі» далучыўся дацэнт Антон Ігнатовіч з дакладам «Гістарычныя асобы як стыкеры для TELEGRAM». Па выніках канферэнцыі выйдзе зборнік навуковых прац, куды будуць уключаны артыкулы прадстаўнікоў Магілёўскага інстытута МУС.

Мерыпрыемства прайшло пры тэхнічнай падтрымцы аддзела адукацыйных інфармацыйных тэхналогій, сувязі і інфармацыйнай бяспекі інстытута.

Интернет-ресурсы