Russian Belarusian Chinese

                
 
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

 

МОГИЛЕВСКИЙ ИНСТИТУТ
МВД РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

НОВОСТИ

14
НОЯ
2023

Обновлено 14.11.2023 15:14
Автор: ОПРИиОС

Лекцыя на тэму «Падсуднасць. Прызначэнне і падрыхтоўка судовага разбіральніцтва. Судовае разбіральніцтва» на трэцім курсе факультэта міліцыі прайшла ў форме бінарных заняткаў. Ідэю інтэграцыі вучэбных прадметаў і раскрыцця міжпрадметных сувязей у інстытуце працягваюць рэалізоўваць кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Ад першых – дысцыпліна «Крымінальны працэс», ад другіх – «Рыторыка» і «Прафесійная этыка», якія курсанты вывучалі раней. Асноўная ідэя заняткаў – паказаць навучэнцам сувязь розных, на першы погляд, дысцыплін, абагульніць і сістэматызаваць набытыя веды, сфарміраваць цэласнае ўспрыняцце сваіх прафесійных кампетэнцый.

IMG 9453 IMG 9481

У падрыхтоўцы і правядзенні лекцыі былі задзейнічаны два выкладчыкі розных кафедр: прафесар кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Святлана Даўгун і начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін маёр міліцыі Сяргей Венідзіктаў. Падчас лекцыі кожны педагог правёў сваю частку навучальных заняткаў аўтаномна. Асноўныя пытанні лекцыі, прадугледжаныя вучэбнай праграмай, раскрыла Святлана Даўгун, а Сяргей Венідзіктаў замацаваў камунікатыўны аспект тэмы лекцыі. Акцэнты былі зроблены на тыповых памылках супрацоўнікаў у зносінах з некарэктнымі суразмоўцамі і варыянтах пераадолення камунікатыўных бар'ераў. Разгледзелі спосабы рэагавання на моўныя правакацыі, шляхі зніжэння канфліктнасці ў зносінах, метады супрацьдзеяння маніпуляцыям.

IMG 9477 IMG 9487


Лекцыйныя заняткі такога фармату дазваляюць павысіць матывацыю ў навучэнцаў, сфарміраваць цікавасць да прафесіі, скіраваць на самастойную працу. Падобную практыку кафедры распачалі ў 2022 годзе і плануюць працягваць.

Па матэрыялах кафедр сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі
Фота: Варвара ЧЫЖ

Интернет-ресурсы